У рамках сумеснага праекта Мiнскага гарадского аддзялення Фонда міру i Дзяржаўнага музея гiсторыi беларускай лiтаратуры «Традыцыi сям҅ i праз вобразы беларускай лiтаратуры» адбылася сустрэча вучняў Школ міру сталiцы з беларускай пiсьменнiцай, казачнiцай Кацярынай Хадасевiч-Лiсавой.
Пад час адкрыццё выставы «Казкi Кнiжнай Феi» школьнікі змаглi атрымаць адказы на свае пытаннi пра любiмых герояў казак, пра будучыя задумкi пiсьменнiцы.
Адначасова адбылося адкрыццё выставы замалёвак пра персанажы твораў Хадасевiч-Лiсавой. Пiсьменнiца з 2006 году з҅ яўляецца членам Саюза пiсьменнiкаў Беларусi. З пад яе пяра выйшла ў свет каля 30 кнiг для дзяцей.
К слову, трэба дадаць, што ў гэты дзень вiноўнiца мерапрыемства адзначала свой юбiлейны дзень нараджэння. Павiншаваць юбiляра прыйшi старшыня Мiнскага гарадскога аддзялення беларускiх пiсьменнiкаў Пазднякоў Мiхаiл Паўлавiч, дырэктар Дзяржаўнага музея гiсторыi беларускай лiтаратуры Вусiк Сяргей Iванавiч, педагогi Ждановiчскай сярэдняй школы, у якой працуе настаўнiцай Кацярына Хадатовiч-Лiсавая, родныя i блiзкiя, а тасама сябры.
А дэлегацыя сярэдняй школы № 97 iмя В.В.Гергеля – Школы мiру ад iмя Кастрычнiцкай раённай г.Мiнска арганiзацыi Беларускага фонду мiру на чале з яе старшынёй падаравала юбiляру кнiгу «Храмы краiны» з трылогii творчасцi дзяцей «Краiна мiру».
Кацярына – вельмi цiкавы, шчыры i сцiплы чалавек i субяседнiк. Многiя вобразы сваiх творай яна прымярае на сябе, напрыклад – Каралева шахмат.
Вось чаму прысутныя, асаблiва дзецi, з захапленнем i шырока адкрытымi вачыма i слухалi, i назiралi, i ўспрымалi сустрэчу. Ды i шмат чаго даведалiся новага i цiкавага.
Уражаннi ва ўсiх прысутных ад мерапрыемства засталiся самыя добрыя i пазiтыўныя.
Ганна Пушкарэвiч,
старшыня Кастрычнiцкай раённай г.Мiнска
арганiзацыi Беларускага фонду мiру