З нагоды святкавання Дня Перамогi у зале пасяджэнняў ААТ «Агат – электрамеханiчны завод» устаноўлены стэнд «У страi заўжды, у памяцi навекi!».
У мерапрыемстве ўзялi ўдзел першы намеснiк старшынi Беларускага фонда мiру А.У.Чырко, старшыня Мiнскага гарадскога аддзялення Беларускага фонда мiру Д.Д. Карань.
Права адкрыць стэнд Памяцi было прадастаўлена Аляксандру Уладзіміравічу Чырко i намеснiку генеральнага дырэктара па ідэалагiчнай рабоце i кадравых пытаннях ААТ «Агат – электрамеханiчны завод» Семянюга А.У.
Адкрыццё стэнда «У страi заўжды, у памяцi навекi!» стала сiмвалiчным у цыкле мерапрыемстваў прадпрыемства па захаванню памяцi аб героях Вялiкай Айчыннай вайны i iх гераiчных подзвiгах.
З прывiтальным словам да прысутных звярнулiся намеснiк генеральнага дырэктара прадпрыемства Семянюга А.У., старшыня Мiнскага гарадскога аддзялення i старшыня праўлення Першамайскай раённай г.Мiнска арганiзацыi Беларускага фонду мiру Саўчык М.М.
Адметна тое, што i ветэраны вайны, i родныя ветеранаў шмат часу працавалi на заводзе. Вось чаму i зацiкаўленасць да ўкючэння ў акцыю ў работнiкаў прадпрыемства была, з аднаго боку, высокая, а з другога –ўдзячная.
Першамайская раённая г.Мiнска
арганiзацыя ГА «Беларускi фонд мiру»