Гэты праект рэалізуецца сумесна з Дзяржаўным музеям гiсторыi беларускай лiтаратуры.
Свята адбылося на прыканцы жнiўня бягучага года на базе фiлiяла музея «Беларуская хатка».
Мерапрыемства праходзiла ў рамках праекта «Пад адзiным небам Беларусi», як адзiн з этапаў знаёмства з нацыянальнымi культурамi.
Свята праводзiлася пры падтрымцы Пасольства Карэйскай Рэспублiкi ў Рэспублiцы Беларусь і грамадскага аб҅яднання «Асацыяцыя беларускiх карэйцаў».
Удзельнiкi мерапрыемства пазнаёмiлiся з творчасцю калектыва традыцыйнай карэйскай культуры «Арыранг», ансамбля iгры на карэйскiх барабанах «Самульпары». Адбылася i дэгустацыя нацыянальнай карэйскай кухнi.
На працягу ўсяго свята праводзiлiся майстар-класы па традыцыйных карэйскiх танцах, iгры на карэйскiх барабанах, карэйскай пiсьменнасцi. Запытам i цiкавасцю ў прысутных карысталася i фатазона.
Удельнiкамi мерапрыемстваў сталi прадстаўнiкi Школ мiру горада, сярод якiх сваёй актыўнасцю вызначалiся вучнi Школы мiру – сярэдняй школы № 97 г.Мiнска.
Святы нацыянальных культур сталi традыцыйнымі ў дзейнасцi Дзяржаўнага музея гiсторыi беларускай лiтаратуры.
Праект «Пад адзiным небам Беларусi» спрыяе зблiжэнню нацый i народнасцей, развiццю мiратворчасцi.
Вельмi добра i адметна, што яго ўдзельнiкамi з҅яўляюцца Школы мiра.
Ганна Пушкарэвiч,
старшыня праўлення
Кастрычнiцкай раённай г.Мiнска арганiзацыi
ГА «Беларускi фонд міру»