Юныя міратворцы Беларусі, а таксама іх старэйшыя калегі з Беларускага фонду міру, ведаюць адказ на гэтае важнае пытанне.
Як з малых ручайкоў пачынаюцца вялікія рэчкі, так і з энергіі міратворчых думак, учынкаў, дзеянняў кожнага з нас можа ўтварацца вялізная, пазітыўна зараджаная на стваральнасць і згоду ў грамадстве, сусветнай супольнасці плынь: міратворчы рух. А ён, дарэчы, дзякуючы розным ініцыятывам Беларускага фонду міру залучае ў сябе ўсё новыя сілы. І міратворчыя традыцыі нараджаюцца, і колькасць “Школ міру” ў кране штогод павялічваецца.
Якраз юныя міратворцы з такіх устаноў адукацыі сталіцы сабраліся 20 верасня на II Мінскую гарадскую Лінейкі міру. Яна прысвечана як Беларускаму дню міру, так і Міжнароднаму дню міру, а пройдзе пад слоганам “Дзейнічай сёння ў імя міру!”: ён у 2025 годзе абвешчаны ААН дэвізам Міжнароднага дня міру.
На прасторнай пляцоўцы каля Свята-Духава кафедральнага сабора (Верхні горад) сабраліся каля 700 юных міратворцаў, якія далучыліся да праекта Беларускага фонду міру “Сетка Школ міру ў Рэспубліцы Беларусь” – ён, як вядома, рэалізуецца сумесна з Мінадукацыі. Па словах старшыні праўлення Мінскага гарадскога аддзялення фонду Дзмітрыя Караня, цяпер у Мінску статус “Школа міру” атрымалі ўжо 70 устаноў адукацыі. Суполкі юных міратворцаў маюць 4 каледжы, 4 цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, 17 гімназій, 43 сярэднія школы, 2 дашкольныя ўстановы. Дзмітрый Дзмітрыевіч нагадаў, што па ініцыятыве з месцаў, а гэта была 121-я сярэдняя школа Мінска імя М.Ф.Ягорава, першая Лінейка міру – пад назвай “Звон Мiру” – прайшла ў 2024 годзе: на плошчы Незалежнасці, ля знакавага сімвала Беларускі Звон Міру. Тады ў Лінейцы паўдзельнічалі 350 юных міратворцаў.
— Высокую мэту, як і канкрэтную форму правядзення Лінейкі міру, якой раней у нашай практыцы не было, падказала само жыццё, – адзначыў напярэдадні падзеі старшыня праўлення Беларускага фонду міру Максім Місько. – Праводзячы Лінейку міру, мы такім чынам прыцягваем увагу розных людзей да праблем вайны і міру. Мы нібы засяваем ідэі міру і згоды, паразумення ў свядомасць маладых людзей – і такім чынам пашыраецца іх светапогляд, актывізуецца моцны беларускі культурны код: бо нават і ў Дзяржаўным гімне нашым першы радок сведчыць, што “Мы, беларусы – мірныя людзі. Мы, збіраючыся на Лінейку міру, падаем нашы галасы за ўмацаванне дружбы і адзінства. за згоду паміж людзьмі розных нацыянальнасцей і культур. Мы яшчэ і за развіццё талерантнасці, за тое, каб з павагай ставіцца да таго, што ёсць адрозненні паміж людзьмі – як у знешнасці, веравызнанні, так і ў светапоглядзе, ладзе жыцця. Мы падтрымліваем розныя ініцыятывы, скіраваныя на мірнае вырашэнне розных, у тым ліку і гарачых канфліктаў, і не стамляемся нагадваць усім пра велізарнае значэнне міру ў нашым жыцці.
Да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуўся з прывітаннем і благаслаўленнем старшыня праўлення Міжнароднага грамадскага аб’яднання «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла», кандыдат багаслоўя, дацэнт, святар Святаслаў. Услед за Беларускім Звонам Міру з першай Лінейкі загучаў голас святых званоў Свята-Духава кафедральнага сабора. Іх звон падтрымалі 700 званочкаў юных удзельнікаў акцыі.
На Лінейцы Міру прыняты Зварот юных міратворцаў сталіцы да народаў планеты. Яго асноўная ідэя – гэта заклік да ўсіх людзей і кіраўнікоў Зямлі падумаць пра тое, што імпульс да жыцця ў міры, згодзе, любові трэба найперш адшукаць у сваім сэрцы. Адтуль, з глыбіняў нашага духу, і пачынаецца мір на ўсё Зямлі. Юныя міратворцы заклікаюць усіх пазбягаць канфліктаў і спрэчак, працягнуць руку адзін аднаму і абвясціць Мір на ўсёй планеце Зямля ў імя ЖЫЦЦЯ.
Са словамі прывітання да ўдзельнікаў Лінейкі Міру звярнуліся першая беларуская жанчына-касманаўт, Герой Беларусі, намеснік старшыні Беларускага фонду мiру М.В.Васілеўская; дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь А.Я.Курчак; Пасол Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Рэспубліцы Беларусь Франклін Рамірэс Араке, які быў са сваёй жонкай Майрэнай Ньевес, Першым сакратаром Пасольства, і двума дзецьмі.
У акцыі “Лінейка Міру” прынялі ўдзел сенатары, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, прадстаўнікі Мінгарвыканкама, Мінадукацыі, гарсавета дэпутатаў, дыпмісій у Рэспубліцы Беларусь (РФ, Рассупрацоўнiцтва, Узбекiстана, Манголii разам з дзецьмі), арганзацый i грамадскiх аб҅ яднанняў, а таксама святары.
На прыканцы Лiнейкi ў неба паляцелi сiмвалы i веснiкi мiру – сiзары, а iм у падтрымку над Лiнейкай Мiру ў руках вучняў Школ мiру затрапяталi 700 бумажных сiзароў, зазвiнелi 700 званочкаў i святыя званы кафедральнага сабора.
Упершыню ў акцыi ўзялi ўдзел дзецi Паслоў i супрацоўнiкаў Пасольстваў у Рэспублiцы Беларусь, якiя, разам з беларускiмi дзецьмi, на Глобусе напiсалi слова «Мiр» на сваiх родных мовах.
Яскравым дадаткам праяўлення мэты акцыi i мастацкiм упрыгожаннем мерапрыемства стала выступленне харэаграфiчнага калектыва коледжа сэрвiса i тэхналогiй – Школы мiру з танцам «Радасць жыцця», народнага калектыва «Скавыш» Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасцi дзяцей i моладзi з танцам «Дружба народаў», заслуженного аматарскага калектыва дзiцячага хора «Лiра» сяредняй школы № 66 сталiцы, калектыва Цэнтра нацыянальных культур з экспазiцыяй «Кветкi мiру».
Асаблiвая ўдзячнасць Знамённай групе гiмназii № 43 – Школы мiру; групе барабаншчыц сяредняй школы № 153 А.Талая – Школы мiру; вядучым мерапрыемства Вользе Кульбiцкай, цэнтр «Ветразь» — Школа мiру, Кiрылу Дубiку, сярэдняя школа № 62 iмя Захарова – Школа мiру, Валерыi Суша, сяредняя школа № 30 сталiцы.
Даведка:
Міжнародны дзень міру ўсталяваны па рашэнні Генасамблеі ААН у 1981 годзе, ён адзначаецца штогод 21 верасня і прысвечаны пашырэнню ідэалаў міру сярод народаў і дзяржаў. У 2001-м Генасамблея ААН аб’явіла гэты дзень як дзень ненасілля і спынення агню, заклікала ўсе краіны і народы адзначаць яго мірнымі мерапрыемствамі. А наш, Беларускі дзень міру, устаноўлены ў 2002 годзе: тады, 12 верасня, быў прыняты адпаведны Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Гэты дзень у краіне адзначаецца ў трэці аўторак верасня (сёлета – 16 верасня ) і прысвечаны ўмацаванню міру, згоды і дружбы паміж народамі. Ён таксама служыць напамінам усім пра важнасць міру і стабільнасці для развіцця грамадства.
Традыцыйна Беларускі фонд міру дзве гэтыя важныя даты паядноўвае ў Тыдзень міру – і ладзіць розныя імпрэзы па ўсёй краіне: каб пашыраліся, развіваліся, знаходзілі канкрэтнае ўвасабленне ідэі міру і згоды. Так, сёлета ва ўстановах адукацыі, у тым ліку якія маюць статус “Школа міру”, адбыліся лінейкі міру, адкрыты адрэстаўраваныя помнікі, а таксама камфортныя палаты для ветэранаў войнаў і працы ў медустановах. Прайшлі фестывалі школ міру ў Гомельскай, Магілёўскай і Віцебскай абласцях, акцыя “Дзіця міру” па ўшанаванню дзяцей, якія нарадзіліся 21 верасня, іх сем’яў. На Гродзеншчыне пройдзе арганізаваны фінал дабрачыннага конкурсу “Галасы міру”. Новыя ўстановы адукацыі ў Магілёўскай і Брэсцкай вобласці атрымаюць ганаровы статус “Школа міру”.
Выкарыстаны тэкст Івана Ждановіча (“Настаўніцкая газета”).