У рамках праекта Мiнскага гарадскога аддзялення «Мiлыя сэрцу родныя словы!» сумеснага з Дзяржаўным музеем гiсторыi беларускай лiтаратуры адбылiся лiтаратурныя чытаннi.
Іх, а таксама вандроўка на радзiму класiкаў беларускай лiтаратуры прысвяцілі дню нараджэння Пятруся Броўкi i Рыгора Барадулiна.
Мiратворцы сталiцы з захапленнем падтрымалi прапанову кiраўнiцтва музея П.Броўкi па арганiзацыi падарожжа па мясцiнах беларускiх паэтаў i пiсьменнiкаў. Спачатку шлях пралёг ва Ушаччыну Вiцебскай вобласцi на радзiму Рыгора Барадулiна. I першай сустрэла нас яго крынiчка з чыстай студзёнай вадою. Пэўна, яна давала моц i натхненне спачатку маладому, а потым сталаму паэту.
Затым удзельнiкi вандроўкi наведалi сядзiбу Рыгора Барадулiна. I хата, i хатнія прылады, абстава ў хаце – усё засталося ў першапачатковым выглядзе.
Пасля наведалi могiлкi паэта i яго мацi Акулiны Андрэеўны, усклалi кветкi. Помнiк зроблены по задумцы самаго паэта.
А яшчэ вандроўнiкi пачаставалiся i набылi хлеб, выпечаны па старадаўняму рэцэпту, i якi вельмі любiў Рыгор Барадулiн.
Далей шлях ляжаў на радзiму пiсьменнiка Васiля Быкава. Хата, у якой нарадзiўся Васiль Быкаў, не захавалася, на яе месцы стаiць адпаведны знак.
А побач пабудавана хата, якая адпавядала арыгiналу i ў якой правёў сваё юнацтва малады пiсьменнiк. Цяпер гэта музей пiсьменнiка.
I апошнiм пунктам вандроўкi стаў музей Пятруся Броўкi.
На месцы, дзе ранней стаяла сялiба паэта, зараз узведзены стэла-знак у гонар яго мацi – Алены Сцяпанаўны. Лёс мацi паэта трагiчна-гераiчны. Яна была адпраўлена фашыстамi ў лагер смерцi «Асвенцым». Кожны дзень з шарэнгi бралi кожнага дзесятага i вялi на забойства. Мацi паэта стаяла дзевятай, а на смерць выпадала iсцi зусiм маладой дзяўчыне. I тады Алена Сцяпанаўна памянялася з ёй чаргой, чым даравала ёй жыццё. Паэму «Голас сэрца» сын-паэт прысвяцiў сваёй мацi.
Дарэчы, усе тры знакамiтыя класiкi – уражэнцы Ушачскага раёна Вiцебскай вобласцi.
Увесь шлях гучалi вершы i ўрыўкi з твораў вялiкiх класiкаў беларускай лiтаратуры ў выкананнi самiх экскурсантаў. Самым актыўным ўручаны памятныя сувенiры з партрэтам П.Броўкi.
Мiратворцы Мiнска – аматары беларускага слова шчыра падзякавалi арганiзатарам мерапрыемства за глыбокае знаёмства з беларускай спадчынай, мясцiнамi, дзе нарадзiлiся, жылi i стваралi сваё неўмiручае лiтаратурнае наследдзе знакамiтыя землякi-беларусы – класiкi беларускай лiтаратуры.