image/svg+xml
Белорусский фонд мира Belarusian fund of peace
23.06.2016 / Администратор

А ці змог бы я вытрымаць такі не чалавечы іспыт?

Распачатая па ўсёй Краіне акцыя, Беларускага фонда міру «ТУТ ЖЫВЕ ВЕТЭРАН ВАВ», мае працяг на маладзечаншчыне. Сустрэчы з ветэранамі ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ, арганізоўваюцца прадстаўнікамі “Беларускага фонду міра”, сумесна з аддзелам адукацыі райвыканкама і мясцовай уладай.

Ветэраны застаюцца задаволенымі і ўдзячнымі за клопат і ўвагу да іх не толькі з боку сваіх родных, дзяржавы, але і грамдцкіх арганізацый, як “Беларускі фонд міра”. Мала, вельмі мала іх застаецца сярод нас. Гады і перажытае бяруць сваё. Вольга Іванаўна Супеева, з Аляхновіч, былая партызанка гомельшчыны, не можа ўспамінаць без слёз перажытае ваеннае ліхалецце. Таму пытанні да яе прышлось абмяжоўваць. А вось Агафія Сцяпанаўна Мурза з Тучына, распавяла некалькі балючазапамянальных момантаў з свайго ваеннага партызанскага дзяцінства. Яна, чатырнацацігадовай дзяўчынкай,разам з сваім старэйшым братам Аляксандрам, сышлі ў партызаны. Пра іх стала вядома фашыстам. Паклапаціліся мясцовыя паліцаі, Калыска, Пятровіч і Шылак Піліп. Гэтыя фашысцкія прыхвасні, ўначы ўварваліся ў хату. Не застаўшы Агафіі і Аляксандра, яны схапілі старую маці, старэйшую сястру Агафіі з трохгадовым дзіцяткам і адвязлі ў каммендатуру у Гарадок. Там іх усіх траіх і закатавалі да смерці,так і не выведаўшы нічога пра партызан.

Кожны раз, сустракаючыся з ветэранамі і не толькі з імі, але і з проста старымі людзьмі якія на сябе адчулі ўсе жахі той страшэннай вайны, я задаю сабе пытанне… -а ці змог бы я вытрымаць такі не чалавечы іспыт,праз які прашлі нашы бацькі і дзяды? Алеж яны вытрымалі! Вытрымалі дзеля нас, каб мы сёння жылі пад мірным небам. А распавядаюць яны нам так патрабязна пра свой трагічны лёс таму, каб мы ўсе ведалі што такое вайна. Што вайна гэта не толькі ордэны, медалі ды слава, а галоўным чынам гэта голад, гвалт, смерць, нявінна пралітая кроў старых і немаўлят! Хацелась бы каб кожны з нас пра гэта ведаў і прыкладаў усе магчымыя свае намаганні каб зберагчы мір і спакой на сваёй роднай Зямлі. МІР, які падарылі нам продкі, у тым ліку і гэтыя ветэраны.

А ці змог бы я вытрымаць такі не чалавечы іспыт? 1

А. Раткевiч.