image/svg+xml
Белорусский фонд мира Belarusian fund of peace
14.07.2020 / Администратор

Беларусь памятае

10 ліпеня 2020 г. на Радзіме знакамітага паланэза Агінскага ў Залессі адбылося ўшанаванне памяці загінулага партызана-падпольшчыка, ўражэнца Вілейшчыны, Мамая Антона Рыгоравіча.

Нарадзіўся Антон Рыгоравіч ў 1913 годзе ў вёсцы Красніца (Ганута). Падчас нямецкай акупацыі будучы ў складзе спачатку партызанскага атрада “імя Суворава”, а з 1942 года – пятай групы падпольна-дыверсійнага атрада Сарокіна В.К., дзе па загаду партпадполля і партызанскага камандавання працаваў у немцаў дзяжурным па чыгуначнай станцыі “Залессе”. Дабытыя ім пад час вайны вельмі каштоўныя разведдадзеныя выкарыстоўвалі шматлікія партызанскія атрады і злучэнні. Але ў маі месяцы 1944 г. мясцовы паліцай выдаў Мамая немцам. Катаванні ў гестапа не зламалі нашага земляка-патрыёта. Ён вытрымаў усе пакуты, але не выдаў сваіх сяброў па зброі. Загінуў патрыёт 29-га мая 1944 года.

А 10 ліпеня 2020 года ў Залессі на захаваўшымся даваенным доме, ў якім падчас вайны жыў і змагаўся Мамай Антон Рыгоравіч, на ахвяраванні членаў праўлення Маладэчненскай раённай арганізацыі Беларускі фонд міру, Краўцовай Наталлі і аўтара гэтых радкоў Аляксандра Раткевіча, а так сама маладэчанцаў, майстра – Генадзія Шурпіка і мастака – Мікалая Квяткоўскага, была ўсталяваная адпаведная мемарыяльная дошка і інфармацыйны стэнд да яе.

Пасля ўступнага слова старшыні Залескаўскага сельвыканкама Зянона Грышкевіча, яму і гаспадару дома – Аляксанду Мамаю, дачцэ загінулага партызана-падпольшыка – Галіне Мамай і яго ўнучцы – Наталлі Краўцовай, было прадстаўлена права адкрыць мемарыял. Са словам удзячнасці да ўсіх удзельнікаў дадзенага праэкта выступіла Галіна Антонаўна Мамай, дачка загінулага партызана. Айцец Аляксандр прачытаў малебен і асвяціў мемарыял. Пасля кардэнатар дадзенага праэкта, член праўлення Маладэчанскай раённай арганізацыі Беларускага фонду міру, аўтар гэтых радкоў, Аляксандр Раткевіч распавёў прысутным больш падрабязна пра жыццёвы і трагічны лёс Мамая Антона Рыгоравіча. А Святлана Чыжыкава, старшыня Маладэчанскай раённай арганізацыі Беларускага фонду міру, патлумачыла прысутным, як падобныя праэкты ствараюцца i якое яны маюць значэнне для падрастаючакага пакалення.

Хочацца падзякваць старшыню сельвыканкама Зянона Зянонавіча Грышкевіча і Аксану Уладзіміраўну Ліс і не толькі за арганізацыю мерапрыемства, але і за шчырую гасціннасць, ветлівасць і павагу да ўсіх удзельнікаў імпрэзы. Мы так сама вельмі ўдзячныя Смаргонскаму раённаму краязнаўчаму музею за ўвагу і ўдзел у мерапрыемстве. А так сама прадстаўнікам Чырвонага крыжа. Асобная падзяка – Аляксанду Іванавічу Мамаю, сённяшняму гаспадару дома, на якім знайшла прытулак мемарыяльная дошка па Мамаю А. Р.

А яшчэ хочацца падзякваць тым людзям, без якіх гэты праэкт мог бы і не ажыццявіцца. Гэта старшыня Залескаўскага сельвыканкама Зянон Зянонавіч Грышкевіч – за яго паразуменне і ўсебаковую падтрымку у прававым накірунку, старшыня Маладэчненскай раённай арганізацыі Беларускага фонду міру Святлане Пятроўне Чыжыкавай – за садзейнічанне ў праэкце. Старэйшы навуковы супрацоўнік Вілейскага краязнаўчага музея Вольга Аляксандраўна Коласава – за прадстаўленыя дакументы і парады. Галоўны рэдактары Вілейскай раёнкі “Шлях перамогі” Сяргей Мікалаевіч Ганчар – за інфамацыйную падтрымку. А таксама неабыякавым аднадумцам: Куляшу Леаніду, Генадзію Тумялю, Людзміле Бабей, Марыі Берасневай і шматлікім жыхарам Смаргоньшчыны, Вілейшчыны і Маладзечаншчыне – за ўспаміны пра Антона Рыгоравіча Мамая!

oblast19_3