image/svg+xml
Белорусский фонд мира Belarusian fund of peace
10.04.2016 / Администратор

Галоўная мэта — зносіны з ветэранамі!

Лагойшчына далучылася да рэспубліканскай акцыі «Тут жыве ветэран», у межах якой прадстаўнікі аддзела ідэалагичнай работы, культуры і па справах моладзи райвыканкама, лідары РК ГА «БРСМ», актывісты ГА “Беларускі фонд міру”  сустрэнуцца з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны раёна.

Набытыя за кошт арганізатараў – Беларускага фонду міру – шыльды са словамі «Тут жыве ветэран Вялікай Айчыннай вайны. Дзякуй за Перамогу!» у бліжэйшы час упрыгожыць домаўладанні былых абаронцаў краіны.

Першыя з іх маладзёжныя лідары і прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў прымацавалі на дамы лагайчан Вольгі Васільеўны Васюковіч, Мікалая Дзянісавіча Лапца, Дзмітрыя Еўстаф’евіча Паповіча і Леаніла Дзмітрыевіча Кранцэвіча.

Аднак устанаўленне таблічак – толькі паўсправы, галоўная мэта ўдзельнікаў акцыі – зносіны з ветэранамі, гутаркі з імі. А гэтым людзям ёсць чым падзяліцца з сучаснікамі. І няхай гісторыі франтавікоў і працаўнікоў тылу зусім невясёлыя, але праз іх выразна праглядаецца характар усяго ваеннага пакалення.

– Нам важныя ўспаміны жывых сведкаў, якія з’яўляюцца жыццёвым прыкладам для моладзі. Любая памяць, сустрэча з абаронцамі – гэта заклік да захавання міру на зямлі, – звярнула ўвагу старшыня раённага аддзялення грамадскага аб’яднання «Беларускі фонд міру» Ірына Гаруновіч.

Свет не павінен забываць жахі вайны, пакуты і смерць мільёнаў. Гэта было б злачынствам перад загінуўшымі, злачынствам перад будучыняй. Ушанаваць подзвіг бацькоў – наш абавязак.

Галоўная мэта - зносіны з ветеранам! 1 Галоўная мэта - зносіны з ветеранам! 2 Галоўная мэта - зносіны з ветеранам! 3 Галоўная мэта - зносіны з ветеранам! 4 Галоўная мэта - зносіны з ветеранам! 5