image/svg+xml
Белорусский фонд мира Belarusian fund of peace
11.09.2019 / Администратор

Iмёны герояў, якія застануцца назаўсёды!

31 жніўня, напярэдадні 80-годдзя пачатку Другой сусветнай вайны, у Асаўцы на Маладзечаншчыне пры падтрымцы Беларускага фонду міру адкрылі помнік ахвярам той жудайснай вайны.

Мемарыяльную канструкцыю зрабілі на грамадскія сродкі. Арганізатарамі і каардынатарамі праекта выступілі мясцовыя грамадскія актывісты: Васіль Казакевіч, Яўген Тумель і аўтар гэтых радкоў, член праўлення раённай арганізацыі Беларускага фонду міру Аляксандр (Алесь) Раткевіч.

Выдатную справу падтрымалі Маладзечанская раённая арганізацыя Беларускага фонду міру і Чысцінскі сельвыканкам.

У адкрыцці, акрамя работнікаў сельвыканкама з Чысці на чале з, П. Ю. Філістовічам, прадстаўнікоў школы і жыхароў Асаўца, Чысці і вёскі Чарты, паўдзельнічалі і госці з Маладзечна і Вілейшчыны. Сярод іх – прадстаўнік і праўлення Маладзечанской раённай арганізацыі Беларускага фонду міру Краўцова Н.Ф. і Саюза беларускіх пісьменнікаў Зміцер Бартосік.

Помнік асвяціў ксёндз Павел Шылак з Краснага, а чысцінскі Дом культуры выступіў з канцэртам.

Кожны дапамог чымсьці: ці матэрыяльным, нехта – сваёй працай. Маральная падтрымка таксама мела важнае значэнне.

На новым помніку ў Асаўцы – 48 імёнаў загінулых падчас Другой сусветнай вайны. Сорак восем імёнаў герояў, якія назаўсёды застануцца ў гісторыі!