Распачатая па ўсёй Краіне акцыя, Беларускага фонда міру «ТУТ ЖЫВЕ ВЕТЭРАН ВАВ», працягваецца і на Маладзечаншчыне. У сустрэчах з ветэранамі ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ, прадстаўнікам Беларускага фонда міру вельмі добра дапамагаюць мясцовыя улады, раённыя аддзелы соцабароны і адукацыі, мясцовыя ветэранскія арганізацыі.
Усе ветэраны, без выключэння, застаюцца задаволенымі такой увагай да сябе. Іх вельмі радуе тое што ў склад наведвальнікаў уключаны школьнікі, бо гэта наша будучыня за якую яны ваявалі, лічаць ветэраны.
Памятныя сусрэчы адбылiся з ветеранамi Маладзечанскага района. Сярод iх — Купрыновiч Аляксандр Федаравiч, узнагароджаны баявымi Ордэнам баявой славы, Ордэнам Чырвонай зоркi, медалями за узяцце Варшавы, Берлiна.
Шыцiка Мiкалая Цiханавiча наведали старшыня Чысцiнскага сельвыканкама Анатоль Петюшык, прадстаунiк Беларускага фонда міру Аляксандр Раткевiч i вучнi Чысцiнскай школы.
Акцыя працягваецца і да Дня Перамогі ёсць намер завiтаць да усiх ветеранау апошняй вайны.
Светлана Чижикова