image/svg+xml
Белорусский фонд мира Belarusian fund of peace
31.12.2019 / Администратор

Першыя падарункі — кніжкі пра Беларусь

Старшыня Старадарожскай раённай арганизацыі Беларускага фонду міру Дзмітрый Давыдаў наведаў дзіцячыя садзікі ў Паставічах і Палажэвічах.

Ад імя Беларускага фонд міру ён уручыў маленькім жыхарам раёна кніжкі-расфарбоўкі пра Беларусь, пра яе сталіцу, пра прыроду роднага края.

— У пераднавагоднія дні ў марафон акцыі “Нашы дзеці” ўключыліся прадстаўнікі ўлады ўсіх галін і ўзроўняў, — адзначыў Дзмітрый Міхайлавіч. — Найбольш увагі ў гэтыя дні дастаецца тым малым, якія  маюць у ёй найбольшую патрэбу: выхавальнікам прытулкаў, дзіцячых дамоў. Гэта абсалютна правільна. Аднак думаю, што і дзяцей са звычайных сем’яў мы не павінны забываць. Таму выбраў для наведвання вясковыя садзікі, якія наведваюць сыны і дачушкі нашых працаўнікоў сяла. Іх бацькі знаходзяцца “на перадавой” нашай эканомікі.

Дзмітырй Давыдаў пацікавіўся станам спраў у садах і даў яму добрую адзнаку: у памяшканнях і на тэрыторыі ўсё чыста, прыгожа і навагодні настрой адчуваецца ва ўсім!

У Паставіцкім садзіку радуюцца падарункам, якія зрабіла малым адміністрацыя “Аграфірмы “Фалічы” — важкім пакетам цукерак. Другая базавая сельгасарганізацыя — “Паставічы” — летась набыла для садзіка гульневы комплекс. Так што увагай і дапамогай дзеці работнікаў сельгасарганізацый не абдзелены.

Малыя з вялікім задавальненнем прынялі падарункі, выканалі для госця навагоднія песні каля елачкі і, што вельмі прыемна, добра падтрымлівалі са старшынёй раённай арганізацыі Беларускага фонду міру дыялог на беларускай мове.