image/svg+xml
Белорусский фонд мира Belarusian fund of peace
06.07.2020 / Администратор

Помнік па загінулым франтавікам і мірным жыхарам вёскі Новая Гута

Маладэчненскія міратворцы займаюцца міратворчай дзейнасцю не толькі на тэрыторыі Маладэчненскга раёна, але і за яго межамі.

Некалькі гадоў таму па ініцыятыве члена праўлення Маладэчненскай раённай арганізацыі Беларускага фонда міру Аляксандра Раткевіча быў усталяваны помнік па загінулым франтавікам і мірным жыхарам вёскі Новая Гута, што на Вілейшчыне. Мемарыял быў узведзены на сродкі вяскоўцаў і пад кіраўніцтвам вышэй згаданага маладэчненскага міратворца.

Адкрыў помнік сам старшыня Беларускага фонда міру Максім Уладзіміравіч Місько, прыдаўшы вельмі вялікае значэнне падобным справам. Помніку вяскоўцы ўдзяляюць пастаянную ўвагу. Асабліва масавае наведванне помніка прыпадае на 9 мая – Дзень Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, на дзевятнік (традыцыйны дзень памяці продкаў) і на 3 ліпеня – дзень вызвалення г. Мінску ад нацыстаў і Дзень Незалежнасці нашай краіны.

Сёлетнішні 76 год вызвалення для Раткевіча не стаў выключэннем.Ён традыцыйна наведаў сваю малую Радзіму Вілейшчыну, каб разам з Нова Гуцкімі жыхарамі ўскласці кветкі да помніка па саракадзевяці загінулым продкам, тым самым аддаць ім даніну памяці.