image/svg+xml
Белорусский фонд мира Belarusian fund of peace
28.05.2016 / Администратор

У Маладзечне пасадзілі дрэва міру.

Урачысты сход Маладзечанскага аддзялення Беларускага фонду міру, прымеркаваны да 55-годдзя адной з найстарэйшых грамадскіх арганізацый краіны, адбыўся ў гімназіі №6. 

Педагагічны калектыў і навучэнцы гімназіі №6 носяць нефармальнае званне міратворцаў. За актыўны ўдзел у дабрачынных акцыях, за тое, што дваццаць гадоў запар тут праводзіцца марафон міру, а сабраныя ў час яго сродкі накіроўваюцца на дапамогу тым, хто мае ў ёй патрэбу.

Кульмінацыяй першай часткі ўрачыстасці стала пасадка ў школьным двары дрэва міру ў гонар адметнай даты. Пачэснае права зрабіць гэта атрымалі ветэран вайны, ганаровая грамадзянка Маладзечанскага раёна Клара Філіпава, старшыня Маладзечанскага аддзялення РГА «Беларускі фонд міру» Святлана Чыжыкава, настаўніца замежнай мовы гімназіі, кіраўнік клуба ЮНЕСКА «Касіяпея» Ірына Літаш, а таксама маладыя міратворцы, прызёры Спецыяльнага фонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі, навучэнцы гімназіі Мікіта Аксёнік і Антон Мітар.

У Маладзечне пасадзілі дрэва міру. 7У Маладзечне пасадзілі дрэва міру. 8У Маладзечне пасадзілі дрэва міру. 1

У неба ўзляцелі і затрапяталі крыламі над мірнай зямлёй галубы.

У Маладзечне пасадзілі дрэва міру. 3 У Маладзечне пасадзілі дрэва міру. 4 У Маладзечне пасадзілі дрэва міру. 2 У Маладзечне пасадзілі дрэва міру. 5 У Маладзечне пасадзілі дрэва міру. 6

Пасля мітынгу актывісты-міратворцы сабраліся ў актавай зале гімназіі. Тэлесюжэты аб дзейнасці Маладзечанскага аддзялення Беларускага фонду міру, падрыхтаваныя супрацоўнікамі МКТБ, дапоўніла сваім выступленнем С. Чыжыкава. Наладжванне кантактаў і ўмацаванне сувязей з людзьмі добрай волі ў краінах Еўропы, аказанне матэрыяльнай і фінансавай дапамогі цэлым арганізацыям у няпростыя часы станаўлення беларускай дзяржавы, вяскоўцам і гараджанам, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю, падтрымка міратворчых праектаў, патрыятычнае выхаванне маладога пакалення – далёка не ўсе кірункі работы мясцовага аддзялення. Прагучалі і назвы працоўных калектываў, якія ахвотна адгукаюцца на міратворчыя ініцыятывы – прадпрыемства электрычных сетак, хлебазавода, «Рамбыттэхнікі», лясгаса.

Высока ацанілі дзейнасць аддзялення, адзначылі эфектыўнасць шматлікіх праектаў міратворцаў усе, хто браў слова на юбілейным мерапрыемстве. Асабліва эмацыянальным было выступленне жанчыны, якая сама прайшла праз вайну і як ніхто іншы ведае цану міру – былой партызанскай разведчыцы, ганаровай грамадзянкі Маладзечанскага раёна Клары Філіпавай. Пранікнёным вершаваным радком заклікала яна быць пільнымі: мір вельмі кволы, а аматараў раздзьмуць полымя канфліктаў хапае на планеце.

Грамадская дзейнасць актывістаў Маладзечанскага аддзялення Беларускага фонду міру, садзейнічанне дзяржаве ў вырашэнні сацыяльных праблем не засталіся па-за ўвагай раённай улады – Святлана Чыжыкава і былая дырэктар гімназіі №6, а цяпер выкладчыца гэтай навучальнай установы Ірына Байтаз атрымалі падзякі райвыканкама. Ганаровымі граматамі РГА «Беларускі фонд міру» адзначаны найбольш актыўныя міратворцы.

Трэба сказаць, што адметнасць урачыстаму сходу надаваў удзел у ім навучэнцаў і выкладчыкаў гімназіі №6 – сваю частку праграмы яны адпрацавалі на «выдатна», а таксама юных музыкантаў з дзіцячай школы мастацтваў.

Маладзечанская газета. Алесь САВІЦКІ. Фота Юліі Шаблоўскай.