image/svg+xml
Белорусский фонд мира Belarusian fund of peace
13.03.2026 / Администратор

Беларуская жанчына – увасабленне міру і супакою

Структуры Беларускага фонду міру на Магілёўшчыне актыўна ўключыліся ў дзейнасць, скіраваную на рэалізацыю нацыянальнага Плана мерапрыемстваў па правядзенні ў 2026 годзе Года беларускай жанчыны.

Асаблівым акцэнтам Магілёўскае абласное аддзяленне  ў гэтай працы вызначае мерпрыемствы, што скіраваныя на ўшанаванне ролі беларускай жанчыны ў жыцці краіны, адзнаку яе дасягненняў у працы, грамадскай дзейнасці, выхаванні маладых беларусаў.

На ўсіх магчымых пляцоўках прадстаўнікі нацыянальнай міратворчай арганізацыі ў публічнай прасторы будуюць вобраз сапраўднай беларускай жанчыны – сучасніцы, і сакавіцкія дні, якія традыцыйна звязаныя са святам вясны, святам жаночай прыгажосці і пяшчоты сталі найлепшай для гэтага нагодай.

У садружнасці з грамадскай супольнасцю Магілёўшчыны, міратворцы рэгіёна ў гэтыя святочныя веснавыя дні ўзладзілі віншаванне жанчын на іх працоўных месцах, асабліва тых прафесій, што занятыя нялёгкай працай заўсёды – супрацоўніц сістэмы жыллёва-камунальнай гаспадаркі на прыбіранні снегу і жанчын –вадзіцеляў грамадскага транспарту, кандуктараў, супрацоўніц гандлёвых абя’ектаў.

Вясеннія кветкі, словы прязні і ўдзячнасці ад міратворцаў – цаглінка ў будаўніцтва супольнасці людзей міру і братэрства.

Усё пачынаецца з жанчыны на зямлі,
Яе любві няма ніякіх межаў,
Ёй адгукаюцца лугі, лясы, палі,
Любоў са старажытных льецца вежаў.

 

Прыгожыя і сардэчныя  віншаванні гучалі і са святочных сцэнічных падмуркаў у адрас магіляўчанак, што сваёй працай і асабістым грамадзянскім прыкладам штодзённа ўмацоўваюць мір і дабрабыт у нашай дзяржаве.

Нямала слоў гучыць зноў для жанчын,
Падцвердзіць іх патрэбна сёння справай,
Асноўная сярод другіх прычын:
Любімай быць жанчына мае права!

 

Так, старшыня праўлення Магілёўскага абласнога аддзялення Беларускага фонду міру А.Нікіцін разам з кіраўніком Адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г.Магілёва П.Салаўевым і старшынёй  Магілёўскага раённага выканаўчага камітэта Д.Мудрагелавым прыняў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных Міжнароднаму дню жанчын, што ладзіліся ў адміністратыўных тэрыторыях і ўзнагародзіў магіляўчанак, асабліва адзначыліся, падарункамі Фонда міру.