image/svg+xml
Белорусский фонд мира Belarusian fund of peace
15.05.2026 / Администратор

Гімназіі г.Асіповічы прысвоены статус «Школа міру»

Знамянальна, што гэта падзея адбылася менавіта ў год 65-годдзя Беларускага Фонду міру і стала галоўным акордам напярэдадні святкавання Дня Перамогі ва ўстанове адукацыі.

Традыцыйны марафон «Песні Вялікай Перамогі» ў двары гімназіі сёлета загучаў па-асабліваму. Радкі песень ваенных гадоў, галасы навучэнцаў і педагогаў і цішыня, у якой чутная памяць… ‼

На мерапрыемстве прысутнічалі ганаровыя госці: намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі ГА «Беларускі фонд міру» Ганна Уладзіміраўна Зямлянухіна, прадстаўнікі райвыканкама.

У рамках мерапрыемстваў прысваення гімназіі статуса «Школа міру» адбылося адкрыццё банера «ЛИЦА ПОБЕДЫ», дзе размешчаны фатаграфіі продкаў гімназістаў — удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.

Падчас святочнага канцэрта да прысутных звярнуліся Ганна Уладзіміраўна Зямлянухіна, Ірына Мікалаеўна Сяргейчык і дырэктар гімназіі Марына Віктараўна Юркавец. Яны падзякавалі ўсім за вялікую працу, дзякуючы якой установа ўдастоена высокага звання, і выказалі ўпэўненасць: гімназісты будуць несці яе з гонарам!