Напярэдадні святкавання знамянальнай гістарычнай падзеі — Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі — ў Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі г.Чэрыкава адбылася ўрачыстая сустрэча за “круглым” сталом прадстаўнікоў выканаўчай і заканадаўчай улады з грамадскасцю і членамі каардынацыйнага савета грамадскіх аб’яднанняў, палітычных партый, прафсаюзных и дзяржаўных арганізацый.
На сустрэчы абмяркоўваліся актуальныя пытанні развіцця нашай дзяржавы. На сустрэчу былі запрошаны старшыня райвыканкама Аляксандр Мураўёў, старшыня раённага Савета дэпутатаў Віктар Іванькоў, намеснік старшыні райвыканкама Анжэла Новікава, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў, старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Марыя Швінгельская, выконваючы абавязкі першага сакратара раённай арганізацыі ГА “БРСМ” Анастасія Сямёнава.
Адкрыла мерапрыемства Марыя Швінгельская, адзначыўшы ў сваім выступленні, што сустрэча прадстаўнікоў улады і членаў амаль ўсіх грамадскіх аб’яднанняў раёна напярэдадні Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі стала ўжо традыцыйнай. Марыя Васільеўна адзначыла, што сёлета работа грамадскага сектара раёна была накіравана на кансалідацыю канструктыўных сіл грамадства, узмацненне грамадскай згоды і падтрымку грамадска-палітычнай стабільнасці. Гэты год знамянальны не толькі тым, што мы святкавалі 70-годдзе Вялікай Перамогі, але і тым, што гэта — Год моладзі, будучыні нашай краіны, гэта і год выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Марыя Васільеўна выказала сваю ўдзячнасць усім удзельнікам выбарчай кампаніі, якія прысутнічалі на сустрэчы.
Вяртаючыся да тэмы Кастрычніцкай рэвалюцыі, старшыня райвыканкама Аляксандр Мураўёў падкрэсліў, што падзеі тых далёкіх гадоў, як бы да іх не адносіліся, гэта частка нашай гісторыі, выбар нашых продкаў, выбар таго шляху, па якім ішла і наша краіна ў складзе Саюза савецкіх сацыялістычных рэспублік.
Звяртаючыся да сучаснасці, кіраўнік раёна адзначыў, што работа ўсіх галін народнай гаспадаркі ў сучасных умовах павінна адрознівацца навізной, ініцыятыўнасцю і высокай ступенню адказнасці кожнага.
Аляксандр Мураўёў павіншаваў прысутных з надыходзячым святам і таксама выказаў удзячнасць за актыўны ўдзел членаў грамадскіх аб’яднанняў у выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Аляксандр Мураўёў і Марыя Швінгельская адзначылі падарункамі самых актыўных членаў ініцыатыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі і назіральнікаў па Чэрыкаўскім раёне, члены грамадскіх аб’яднанняў.
Актыўны ўдзел у прэзідэнскай выбарчай кампаніі прыняла моладзь Чэрыкаўшчыны. Аб гэтым гаварыла в.а. першага сакратара РА РГА “БРСМ” Анастасія Сямёнава.
Музычныя кампазіцыі ўдзельнікам сустрэчы дарылі Наталля Халюзева, Міхаіл Захарэнка і Таццяна Нікіценка.