Эта запись также доступна на: Английский

" />
image/svg+xml
Белорусский фонд мира Belarusian fund of peace
03.04.2018 / Администратор

Гонар і слава ваенным журналістам

Актывісты раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд міра”  27  сакавіка  каля  памятнага  знака  ваенным  журналістам ў гарадскім парку г. Клічава   разам  з прадстаўнікамі    ўлады  і  грамадскіх  арганізацый,  мясцовымі журналістамі, школьнікамі, моладдзю сабраліся, каб  успомніць  знамянальную  падзею. 

Эта запись также доступна на: Английский

Алена Ярошка, намеснік старшыні раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд міра” паведаміла ўдзельнікам мерапрыемства аб важнай  падзеі, якая адбылася ў гэты дзень у 1943 годзе.

Супрацоўніца  раённага  музея  Таццяна  Касцюкевіч паказала  арыгіналы  газеты  і  расказала  як  ажыццяўляўся  яе  выпуск  ў  лясной  друкарні.  Цікавыя  факты  прывяла    Аліна  Суднік,  журналіст  раённай газеты  “Сцяг  Саветаў”.  Выхаванцы  ДУДА  “Цэнтр  дадатковай  адукацыі  дзяцей  і  моладзі” расказалі  аб  чым  пісалі  партызанскія  карэспандэнты.

У  гэтыя  сакавіцкія  дні  спаўняецца  75  гадоў  з  дня  выхаду  першага  нумара  абласной  падпольнай  газеты  «За Радзiму ». 27  сакавіка  1943 г.  у  глухім  лесе  ўрочышча  Цереболь  друкавалася  яна  на  партатыўным   друкарскім станку,  які А.А. Юшкевіч,  галоўны  рэдактар, прывёз  з-за  линіі фронту.  З  гэтага  дня  газета  выходзіла  ў  падполлі  аж  да  вызвалення  Магілёўшчыны  і  злучэння  партызан  з  савецкімі  войскамі.  46  нумараў  было  выпушчана  ў  акупацыі.   Газета  «За Радзiму»  сістэматычна  змяшчала  нататкі  і  карэспандэнцыю  аб  партызанскіх  буднях,  падрыве  варожых  эшалонаў,  разгроме  гарнізонаў.  Разлічаная  не  толькі  на  партызан,  але  і  на  мірнае  насельніцтва  газета расказвала  аб зверствах фашыстаў,  заклікала  людзей  не  паддавацца  гітлераўскай  прапагандзе.  З  1943 па  1944 год  наш  зямляк  Іван  Паўлавіч  Крыскавец,  ураджэнец  вёскі  Бярозавыя  Балота,  загадваў  аддзелам  прапаганды  і  агітацыі  Магілёўскага  падпольнага  абкама  КП  Беларусі  і  рэдагаваў  абласную  падпольную  газету  «За  Радзіму».  Памочнікам  яго  ў  выпуску  газеты  стаў  27-гадовы  кандыдат  навук  Дзмітрый  Уладзіміравіч  Юфераў.  Ён  прыбыў  з  Масквы  з  дэсантнай  разведвальнай  групай,  шмат  і  плённа  працаваў,  дасканала  валодаў  нямецкай  мовай  і  пісаў  на  ёй  лістоўкі,  а матэрыялы  браў  са  сваіх  гутарак  з  палоннымі  немцамі.  Глыбока  і  ўсебакова  адукаваны,  ён  выдатна  валодаў  дарам  слова  і  тонкім  веданнем  чалавечай  душы.  Д.У.Юфераў  быў  сапраўдным  скарбам  для  для  партызанскай  журналістыкі.  Таксама ў  газеце  «За Радзiма»  працаваў  мастак  Зуся  Шкляр. Ён  маляваў  дасціпныя  карыкатуры  на  ворагаў  і  сам  выразаў  клішэ  на  адлітых  з  куль  свінцовых  пласцінках,  дапамагаў  набіраць  газеты  і  лістоўкі.

Прысутныя ўсклалі  кветкі  да  помніка  і  хвілінай  маўчання  ўшанавалі  памяць  тых,  хто  загінуў  за  вызваленне  радзімы  і  хто  трапным  журналістскім  словам  вёў  за  сабой  людзей  і  набліжаў  Вялікую  Перамогу.

Аліна  СУДНІК

Эта запись также доступна на: Английский