Клічаўская зямля дала свету шмат выдатных асоб, сярод якіх пачэснае месца займае Аркадзь Антонавіч Смоліч, наш зямляк, першы прафесар-географ Беларусі, 125-ці годдзе з дня нараджэння якога мы адзначылі 29 верасня гэтага года.
У мінулую пятніцу ў раёне адбыліся Смоліцкія краязнаўзчыя чытанні, якія сталі ўжо не только добрай традыцыяй, але і дастаткова значнай з’явай у культурным жыцці Клічаўскага раёна. Адметна, што юбілейныя мерапремствы праходзяць у Год культуры.
Па іныцыятыве дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі “Клічаўскі цэнтр дзіцячай творчасці” першыя чытанні адбыліся ў верасні 2008 года і праходзілі ў межах рэспубліканскай акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” і раённага краязнаўчага праекта “Успомніць усіх”. У 2011 годзе, у гонар 120-ці годдзя з дня нараджэння нашага земляка і пры падтрымцы Клічаўскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў, чытанні набылі статут Смолічскіх краязнаўчых чытанняў. Зараз мы сабраліся ў гэтым статусе ўжо ў шосты раз.
У рабоце краязнаўчай канферэнцыіі “Смоліцкія чытанні” прынялі ўдзел прадстаўнікі Беларускага геаграфічнага таварыства, госці-навукоўцы з Магілева і Мінска, краязнаўцы-даследчыкі з навучальных устаноў раёна, прадстаўнікі улады і грамадскіх арганізацый, сярод якіх і раённая арганізацыя ГА “Беларускі фонд міру”.
У сваім выступленні А.П. Ярошка, сакратар раённай арганізацыі, адзначыла: “Сёння у гэтай зале адбудзецца сустрэча з далёкім мінулым і днём сённяшнім нашага краю.Усе мы з вамі прыйшлі сюды,каб яшчэ раз дакрануцца і словам, і думкамі да самага святога-нашай Бацькаўшчыны.”
У першай частцы канферэнцыі, якая праходзіла у ДУА “Сярэдняя школа №1 г. Клічава” з цікавымі паведамляннямі аб А. Смоличу и яго спадчыне, аб стане геаграфічнай навукі выступілі загадчык кафедры эканамічнай геаграфіі Беларусі і дзяржаў Садружнасці геаграфічнага факультета БДУ Озем Г.З. , асістэнт кафедры Запрудскі І.І.,загадчык кабінета інфармацыйных тэхналогій Харытонава Л.М.
Навучэнцы школ раёна прапанавалі увазе прысутных змястоўныя краязнаўчыя работы-даследванні.
Удругой палове краязнаўчых чытанняў госці наведвалі ДУА “Бацэвіцкі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа”, дзе ўсклалі кветкі да мемарыяльнай дошкі А.А. Смоліча, а таксама УК “Клічаўскі краязнаўчы музей”, дзе пзнаёміліся з выставай, прысвячанай знакамітаму прафесару-географу.
На памяць аб сустрэчы гасцям былі уручаны сімвалічныя сувеніры ад раённай арганізацыі ГА “Беларускі фонд міру”.