image/svg+xml
Белорусский фонд мира Belarusian fund of peace
21.09.2023 / Администратор

Літаратурна-музычнае дзейства «Беларусь — адзiная!» прайшло ў Магілёве

Прымеркавана мерапрыемства да Дня народнага адзінства, а арганізатарамі выступілі два абласныя аддзяленні — Саюза пісьменнікаў Беларусі і грамадскага аб’яднання «Беларускі фонд міру».

Для народа Беларусі новае дзяржаўнае свята — не толькі гістарычнае замацаванне акта ўз’яднання беларускіх земляў у традыцыйных межах пражывання беларускай нацыі, але і акт духоўнага яднання беларускага народа. І надзвычай важным гэтае яднанне з’яўляецца зараз, калі ў свеце ўсё часцей адбываюцца канфлікты і падзелы.

Мерапрыемства ўзначалілі прадстаўнікі каталіцкай і праваслаўнай канфесій у Магілёўскай вобласці — Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рымска-каталіцкай царквы біскуп Аляксандр Яшэўскі і Правячы архіерэй Магілёўскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі прэасвяшчэннейшы Сафроній. У ліку запрошаных — старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама Марыя Шапнеўская, старшыня гарадскога Савета дэпутатаў Максім Гурын, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама Алег Пішчанка, прадстаўнікі грамадскасці.


Асноўную колькасць месцаў у зале займалі тыя, каму яшчэ трэба асэнсаваць каштоўнасць гэтага дзяржаўнага свята ў сваім маючым адбыцца жыцці і дзейнасці – студэнты магілёўскіх ВНУ і сярэдніх спецыяльных устаноў адукацыі.

Творы аўтарства магілёўскіх паэтаў і пісьменнікаў, якія ляглі ў аснову літаратурна-музычнага дзейства, не маглі пакінуць без эмоцый нікога з прысутных у зале, таму што ў кожным слове — любоў да роднай зямлі, свайго народа, радасць за магчымасць жыць у непадзеленай краіне пад мірным небам.