У дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа № 11 г.Магілёва” 15 сакавіка 2019 года адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 25- годдзю з дня прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Дзве Школы Міру – “Cярэдняя школа № 11 г.Магілёва” і “Сярэдняя школа № 2 г.Магілёва” – аб’яднаныя агульнай дзейнасцю ў накірунку міратворчасці, віталі паважаных гасцей на значнай падзеі ў жыцці кожнага чалавека – уручэнні галоўнага дакумента грамадзяніна краіны – пашпарта Рэспублікі Беларусь.
Лепшым прадстаўнікам дзвюх школ, якія дасягнулі чатарнаццацігадовага ўзросту, пасля ўрачыстага віншавальнага слова, выпаў гонар атрымаць дакумент у дарослае жыцце з рук намесніка кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раена г.Магілёва Ірыны Анатольеўны Раінчык, старшыні раеннага грамадскага аб’яднання “ Белая Русь”.
У прывітальным слове старшыня Магілеўскага абласнога аддзялення Беларускага Фонду Міра Валянціна Федарауна Мельнікава адзначыла, што напрамкі дзейнасці Школ Міру, якія працуюць у духу культуры міру і міратворчасці, вельмі значныя ў сённяшні час для выхавання сучаснай моладзі. Добрыя словы і віншаванні Валянціны Федараўны не абышліся без падарунка. Бібліятэчны фонд сярэдншх школ папоўніла выдатная кніга “Могилевская область: край в котором я живу”, у якой яскрава прадстаўлена ва ўсіх накірунках свайго развіцця наша родная бацькаўшчына – Магілеўшчына.