image/svg+xml
Белорусский фонд мира Belarusian fund of peace
30.06.2026 / Администратор

На адпачынку – з Фондам міру

Канікулярны перыяд для дзяцей і моладзі на Магілёўшчыне – не толькі час адпачынку ад школьных заняткаў, але і час пазнання, новых знаёмстваў, ведаў, цікавага досведу і сталення.

Беларуская дзяржава зрабіла ўсё, каб дзеці праводзілі лета ва ўмовах аптымальнага камфорту і бяспекі, каб маглі аздаравіцца фізічна, умацавацца псіхалагічна, атрымаць станоўчыя эмоцыі і зрабіць крок наперад ва ўласным развіцці.

Дзеля гэтага ў Магілёўскай вобласці дзейнічаюць больш за 700 лагераў рознага фармату, у тым ліку 15 стацыянарных загарадных комплексаў.

Адно з такіх выдатных месцаў прыцягнення  магілёўскіх дзяцей і падлеткаў  — аздараўленчы лагер “Родник”, які на працягу шэрагу гадоў з’яўляецца пераможцам абласнога этапа рэспубліканскага агляда – конкурса на лепшы аздараўленчы лагер у намінацыі  “Новыя мадэлі арганізацыі дзіцячага адпачынку”.

Вялікае значэнне ў арганізацыі выхаваўчай работы мае выкарыстанне інтэрактыўных форм і метадаў, у тым ліку дыялогавыя пляцоўкі і сустрэчы з цікавымі людзьмі…

Так, па запрашэнні дзяцей і моладзі на сустрэчу з імі 25 чэрвеня 2026 года завітаў старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення  Беларускага фонду міру, дэлегат  Усебеларускага народнага сходуАндрэй Нікіцін.

У фармаце сяброўскай размовы разам разважалі аб каштоўнасці міру і чалавечага жыцця, аб тым, што ў адносінах між людзьмі няма дробязяў, аб важнасці шукаць паразуменне і вырашаць спрэчкі мірным шляхам…

Маладыя людзі шчыра адгукнуліся на эмоцыі, якія атрымалі падчас сумеснага прагляду відэаматерыялаў, падрыхтаваных Беларускім фондам міру, што распавядае аб гісторыі і справах нацыянальнай міратворчай арганізацыі, выказвалі свае думкі і меркаванні аб тым, як зрабіць нашу краіну яшчэ лепшай і прыгажэйшай.

Асаблівым лейтматывам сустрэчы стала агульная ўдзячнасць папярэднім пакаленням беларусаў, што захавалі для нас традыцыі і культуру нашага народа, што баранілі Бацькаўшчыну ў гады крывапралітных войнаў, ад якіх цярпела наша зямля, асабліва ўшоноўваючы памяць герояў, што перамаглі фашысцкую навалу падчас Вялікай Айчыннай вайны і цаною пралітай крыві і ахвяраванага жыцця здабылі для нас магчымасць жыць пад мірным небам ў незалежнай квітнеючай дзяржаве.

На развітанне прагучала абяцанне быць актыўнымі юнымі міратворцамі і не толькі далучацца да актыўнасцяў Фонда міра, але і самім выступаць у якасці іх арганізатараў.