image/svg+xml
Белорусский фонд мира Belarusian fund of peace
02.07.2025 / Администратор

На Магілёўшчыне падведзеныя вынікі абласнога этапа Рэспубліканскага конкурсу “Уладар сяла”

На працягу шэрагу гадоў Магілёўскае абласное аддзяленне Фонда міру з’яўляецца адным з арганізатараў гэтага праекту, які сапраўды стаў добрай беларускай традыцыяй.

Праект адраджае звычай беларускай культуры і актуалізуе тэму сямейных каштоўнасцей.

У чарговы раз крэатыўнае спаборніцтва аб’яднала маладых людзей з усяе Магілёўскай вобласці, якія ганарацца не толькі сваімі сем’ямі, але і гісторыяй малой радзімы.

 

На працягу дня 14 маладых сем’яў спаборнічалі за тытул “Уладар сяла” на пляцоўках “Лепшы сельскі падворак”, “Касцы”. “Хлеб усяму галава”,  “Візітоўка” і іншых.

Таксама ўдзельнікі прэзентавалі выставу сямейнай творчасці, дзе госці і журы змаглі пазнаёміцца з асаблівасцямі і каларытам малой радзімы кожнай сям’і, яе традыцыямі, даць адзнаку кулінарнаму майстэрству гаспадынь, спець і станцавать пад гукі гарморніка, домры ці баяна.

Прывітаў удзельнікаў і гасцей конкурса член Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь старшыня Магілёўскага  абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін:

— Я адчуваю вялікае задавальненне, бо гэты конкурс адлюстроўвае ўсё тое, што дорага кожнаму беларусу. І назва “сямейны” мае асаблівае значэнне, бо гэта падмурак нашай краіны  і дзяржавы”, — падкрэсліў ён.

Цырымонію ўзнагароджання пераможцаў ўзначаліў старшыня праўлення Магілёўскага  абласнога аддзялення  Беларускага фонду міру, старшыня Каардынацыйнага Савета грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый Магілёўскай вобласці Андрэй Нікіцін.

Толькі пад мірным небам у вольнай краіне можа быць чалавек шчаслівы. Менавіта такія ўмовы для развіцця, збудавання сям’і, нараджэння і выхавання дзяцей забяспечыла для нас беларуская дзяржава, мудрае кіраўніцтва нацыянальнага лідэра, нашага Прэзідэнта А.Р.Лукашэнкі. Будзем жа любіць Беларусь, захоўваць традыцыі нашага народа, шанаваць і берагчы адзін другога, працаваць на карысць будучыні нашых дзяцей і ўнукаў ў мірнай квітнеючай краіне, – адзначыў прадстаўнік грамадскай супольнасці, звяртаючыся да ўдзельнікаў і гасцей мерапрыемства.

Перамогу ў конкурсе здабыла сям’я Марыі і Мікалая Сухубаеўскіх з Горацкага раёна, якой ужо 10 год. Бацькі выхоўваюць траіх дзетак: дзевяцігадовага Мацвея, шасцігодку Мілену і трохгадовага Цімоха.

На другім месцы — сям’я Камароў з Клічаўскага, а на трэцім — сям’я Стэльмахаў з Асіповіцкага раёнаў.

Пераможцы і ўдзельнікі праекта атрымалі ганаровыя дыпломы і каштоўныя падарункі для ўсіх членаў сямей.

Наступны этап  — рэспубліканскі. А адбудзецца ён зноў на Магілёўшчыне у рамках правядзення свята “Купалле”. І зноў у атмасферы сяброўства і міру!