У нарадзе прыняў удзел А.А.Нікіцін, старшыня праўлення Магілёўскага абласнога аддзялення Беларускага фонду міру, які ўваходзіць у яго склад у якасці сустаршыні.
Членам Савета былі прадстаўлены вынікі сацыялагічных даследаванняў Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў аб актуальнай грамадска-палітычнай сітуацыі ў Магілёўскай вобласці. Удзельнікі нарады абмяняліся інфармацыяй аб праведзенай рабоце, абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння па ўсіх напрамках дзейнасці Каардынацыйнага савета грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый Магілёўшчыны.
А. А. Нікіцін праінфармаваў удзельнікаў нарады аб формах і метадах працы з насельніцтвам па кансалідацыі грамадства праз прапаганду вечных каштоўнасцяў, асноўнымі з якіх з’яўляюцца мір, сям’я, каханне, патрыятызм.