Чалавеку трэба шмат чаго ведаць аб сваёй Радзіме. Трэба ведаць сваю мову, свае карані.
Дзеля гэтага ўжо другі год Магілёўскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі ў цесным супрацоўніцтве з Магілёўскім абласным аддзяленнем Беларускага фонда міру праводзіць рэспубліканскі літаратурны конкурс “З табой маё слова, Радзіма”. Адметнаю рысаю конкурсу стала вольная тэматыка вершаў, асноўнай умовай – беларуская мова.
У 2023 годзе праведзены II рэспубліканскі літаратурны конкурс «З табой маё слова, Радзіма», прысвечаны Году міру і стварэння. Фіналістамі і пераможцамі конкурсу сталі 13 удзельнікаў у розных узроставых катэгорыях.
Урачыстую цырымонію ўзнагароджання пераможцаў арганізавалі ў рамках мерапрыемстваў ІІ рэспубліканскага фестывалю дзіцячай міратворчасці, які прахадзіў з 6 па 8 чэрвеня 2023 года пры падтрымцы Магілёўскага аблвыканкама і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у ходзе наведвання памятных месцаў Прыдняпроўя, у музейным комплексе “Ляўкі”, які з’яўляецца філіялам Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы і знаходзіцца ў Аршанскім раёне на беразе Дняпра.
Пераможцаў з розных куткоў Беларусі віталі і ўручалі ім дыпломы з падарункамі старшыня праўлення Магілёўскага абласнога аддзялення Беларускага фонду міру Андрэй Нікіцін і старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандр Казека.
Так, дыпломы I ступені ў розных узроставых катэгорыях атрымалі Яўгенія Аўсеенка, вучаніца гімназіі з Быхава і Вольга Алізар з Гродна.