image/svg+xml
Белорусский фонд мира Belarusian fund of peace
28.06.2023 / Администратор

Падведзены вынікі II рэспубліканскага літаратурнага конкурсу «З табой маё слова, Радзіма»

Чалавеку трэба шмат чаго ведаць аб сваёй Радзіме. Трэба ведаць сваю мову, свае карані.

Дзеля гэтага ўжо другі год Магілёўскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі ў цесным супрацоўніцтве з Магілёўскім абласным аддзяленнем Беларускага фонда міру праводзіць рэспубліканскі літаратурны конкурс “З табой маё слова, Радзіма”. Адметнаю рысаю конкурсу стала вольная тэматыка вершаў, асноўнай умовай – беларуская мова.

У 2023 годзе праведзены II рэспубліканскі літаратурны конкурс «З табой маё слова, Радзіма», прысвечаны Году міру і стварэння. Фіналістамі і пераможцамі конкурсу сталі 13 удзельнікаў у розных узроставых катэгорыях.

28.06.1

Урачыстую цырымонію ўзнагароджання пераможцаў арганізавалі ў рамках мерапрыемстваў ІІ рэспубліканскага фестывалю дзіцячай міратворчасці, які прахадзіў з 6 па 8 чэрвеня 2023 года пры падтрымцы Магілёўскага аблвыканкама і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у ходзе наведвання памятных месцаў Прыдняпроўя, у музейным комплексе “Ляўкі”, які з’яўляецца філіялам Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы і знаходзіцца ў Аршанскім раёне на беразе Дняпра.

28.06.2

Пераможцаў з розных куткоў Беларусі  віталі і ўручалі ім дыпломы з падарункамі  старшыня праўлення Магілёўскага абласнога аддзялення   Беларускага фонду міру   Андрэй Нікіцін і старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандр Казека.

Так, дыпломы  I ступені ў розных узроставых катэгорыях  атрымалі Яўгенія Аўсеенка, вучаніца гімназіі  з Быхава і Вольга Алізар з Гродна.

28.06.3