image/svg+xml
Белорусский фонд мира Belarusian fund of peace
01.07.2022 / Администратор

Пісьменніцкая арганізацыя і міратворцы Прыдняпроўскага краю прэзентавалі ў Стоўбцах патрыятычны праект «Песня роднай зямлі»

Дэлегацыя Прыдняпроўскага краю зладзіла ў Стоўбцах прэзентацыю моладзевага грамадска-патрыятычнага праекту Магілёўскага аблвыканкама, абласных аддзяленняў Саюза пісьменнікаў Беларусі і Беларускага Фонду міру «Песня роднай зямлі» з дэманстрацыяй літаратурна — пластычнай кампазіцыі па матывах паэм Алеся Казекі «Медуніцы» і «Марыйка».

На сустрэчы прысутнічалі шматлікія госці з розных рэгіёнаў Беларусі.

01.07.4

Гасцей і ўдзельнікаў выніковага мерапрыемства адкрытага рэспубліканскага конкурса беларускай паэзіі «Табе маё слова, Радзіма», прысвечанага Году гістарычнай памяці і 140-годдзю з дня нараджэння народных пісьменнікаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа, ад імя кіраўніцтва Магілёўскага аблвыканкама вітала начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама Кацярына Музычэнка.

Нямала цёплых слоў было сказана са сцэны ў адрас ўдзельнікаў і арганізатараў конкурсу.

01.07.1 01.07.3

Ганаровыя госці: старшыня праўлення Беларускага фонду міру Максім Місько, старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Марзалюк, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Іван Мамайка, звяртаючыся да ўдзельнікаў мерапрыемства, падкрэслівалі неабходнасць выхавання патрыятызма з маленства, пачынаючы ад стасункаў да сваіх бацькоў і родных, суседзяў, землякоў, свае малое Радзімы. Любоў да роднай зямлі дапамагае чалавеку перажыць самыя вялікія выпрабаванні лёсу, а адзіны народ можа пераадолець разам нават такія трагічныя моманты як вайна і генацыд.

01.07.6

Больш за 180 удзельнікаў з розных куткоў Беларусі даслалі свае працы на конкурс паэтычнага слова аб Беларусі. Журы конкурсу, якое ўзначальвала старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык, адзначыла высокі ўзровень удзельнікаў і прызнала, што часам не проста было вызначыць пераможцаў у намінацыях.

01.07.2

Свае ўзнагароды атрымалі прадстаўнікі з розных рэгіёнаў Беларусі. Сярод іх-прадстаўнікі Магілёўскай вобласці.

01.07.5

Атмасфера павагі да гістарычнай памяці роднай зямлі, дабразычлівыя, братэрскія стасункі, якія адразу ўсталяваліся ў зале паміж прадстаўнікамі розных куткоў Беларусі, что прыбылі на радзіму Якуба Коласа для ўдзела ва ўрачыстых мерапрыемствах, з‘ядналіся напрыканцы ва ўзнёслую спеў-малітву на словы шырокавядомага верша Янкі Купалы, выкананую разам.

01.07.7 

Магілёўскае абласное аддзяленне

ГА “Беларускі фонд міру”