Дзень Перамогі – без малога, адно з самых вялікіх і любімых свят беларусаў.
Не хочацца паўтараць словы, якія штогод гучаць са шматлікіх трыбун мітынгаў, прысвечаных Дню Перамогі, на ўсёй тэрыторыі нашай краіны, але сапраўды Вялікая Айчынная вайна закранула кожную сям’ю беларусаў. І нягледзячы на тое, што з той незабыўнай падзеі мінула ўжо 77 гадоў, День Перамогі дагэтуль застаецца блізкім і родным кожнаму сэрцу нашых грамадзян святам.
Адзначаючы перамогу савецкага народа над фашызмам 7 мая у вёсцы Трасціно прайшлі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай вялікай даце. Ва ўрачыстым мітынгу каля помніку землякам, якія загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны, прынялі ўдзел старшыня Трасцінскага сельвыканкама Хількевіч Іна Васільеўна, начальнік аддзела па адукацыі, спорту і турызму Ткачоў Алег Іванавіч, дырэктар Трасцінскай школы Ігнаценка Алена Мікалаеўна, а таксама старшыня Хоцімскай раённай грамадскай арганізацыі “Беларускі фонд міру” Алена Віктараўна Прошкіна.
Пасля мітынгу Алена Віктараўна прэзентавала Трасцінскай школе выраблены за кошт сродкаў Беларускага фонда міра стэнд “У страі заўжды, у памяці навекі”, прысвечаны загінулым землякам.
Фіналам святочных мерапрыемстваў у Трасцінскім сельскім Савеце стала закладка сада, прысвечанага 77-годдзю Вялікай Перамогі.
Андрэй Нікіцін,
старшыня праўлення Магілеўскага абласнога аддзялення
ГА “Беларускі фонд міру”