image/svg+xml
Белорусский фонд мира Belarusian fund of peace
18.03.2021 / Администратор

Шануйце медыкаў – яна чалавечае жыццё абараняюць

Вынікі дзейнасці працоўных калектываў Ленінскага раёна Магілева падсумавалі на ўрачыстым сходзе праадстаўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раёна, што адбыўся 26 лютага 2021 года на базе Беларуска-Расійскага універсітэта.

Кіраўніцтва адміністрацыі ўшанавала працаўнікоў, дзякуючы руплівай працы якіх раён на шэрагу напрамкаў дзейнасці з’яўляецца па выніках работы за 2020 год ў лідэрах на Магілёўшчыне.

На сцэну падымаліся за ўзнагародамі і прадстаўнікі вытворчасці, сярэдняга і малога бізнэсу, будаўнікі і прамыслоўцы, педагогі і майстры сцэны, транспартнікі і работнікі гандлю, лідэры грамадскага самакіравання і ўдзельнікі добраахвотных аб’яднанняў.

Слова меў і запрошаны на ўрачыстае мерапрыемства старшыня праўлення Магілёўскага абласнога аддзялення Беларускага фонду міру  Андрэй Нікіцін.

Прысутныя па яго прапанове ўшанавалі памяць усіх суайчыннікаў, што пайшлі з жыцця ў мінулым годзе і чыімі высілкамі таксама ўмацоўвалася Магілёўшчына. Шмат хто з іх стаў ахвяраю пандэміі каронавіруснай інфекцыі, у тым ліку і бараніўшы ад яе іншых.

У сваім звароце да прысутных у зале Андрэй Нікіцін запрасіў усіх да шанавання адно аднаго, да абароны чалавечага жыцця і чалавечай годнасці, умацавання братэрства і міру ў беларускім народзе.

Акрамя таго, нізкі паклон, словы падзякі, ганаровыя ўзнагароды Беларускага фонду міру, кветкі і падарункі атрымалі ў рамках рэспубліканскай акцыі Беларускага фонду міру “Паклон Вам нізкі, нашы дактары…” загадчык педыятрычнага аддзялення дзіцячай паліклінікі № 1 г.Магілёва С. Г. Грышанава, санітарка Магілёўскай паліклінікі № 12 І. В. Карнеева і фельшар Магілёўскай гарадской станцыі хуткай медцынскай дапамогі Т. М. Кісялёва.