image/svg+xml
Белорусский фонд мира Belarusian fund of peace
21.09.2018 / Администратор

Шчасце бясконца!

18 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі падвялі вынікі дзіцячага паэтычнага конкурсу «Шчасце жыць у мірнай краіне!». Яго арганізатарамі выступілі Беларускі фонд міру ў партнёрстве з Міністэрствамі адукацыі, культуры і інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Удзел у конкурсе прыняла і навучэнка 6-га класа Туголіцкай СШ, пераможца абласнога этапу Патаповіч Ксенія. Верш дзяўчынкі на беларускай мове “Шчасце бясконца” увайшоў у зборнік «Дзеці за мір», прэзентацыя якога адбылася 18 верасня.

У гэты дзень у Нацыянальную бібліятэку прыехалі 158 дзяцей — пераможцаў абласных этапаў конкурсу. Для іх правялі экскурсію, а сярод гасцей выбітнага мерапрыемства былі кіраўнікі міністэрстваў-партнёраў, прадстаўнікі рэлігійных канфесій, выканаўчай і заканадаўчай улады, паэты і пісьменнікі.

Урачыстае ўзнагароджанне пачалося з відэапрэзентацыі гісторыі Беларускага фонду міру і маляўнічага выступлення шоў-тэатра Таццяны Пановай «Хвiлiнка». Кожны ганаровы госць выбраў верш, які яму найбольш спадабаўся, прачытаў твор на сцэне і ўзнагародзіў аўтара. Верш Ксеніі “Шчасце бясконца” прагучаў у выкананні прадстаўніка ЮНІСЭФ у Беларусі доктара Рашэда Мустафы Сарвара, які і ўзнагародзіў таленавітую дзяўчынку.

У Туголіцкай СШ, як адзначыла дырэктар Ірына Асіповіч, ганарацца поспехамі Ксеніі і яе педагога Шаболды І.А. і жадаюць новых поспехаў на творчай ніве.

Зрэшты, раённы этап паэтычнага конкурсу праходзіў у маі сёлетняга года. У ім прынялі ўдзел 11 работ навучэнцаў раённых устаноў адукацыі, чатыры з якіх былі накіраваны на абласны этап.

shchastie_1