30 жніўня ў Магілёўскім дзяржаўным абласным інстытуце развіцця адукацыі адбылася нарада. Асноўнай тэмай сталі пытанні выхаваўчай работы з навучэнцамі ўстаноў адукацыі Магілёўскай вобласці ў 2021-2022 навучальным годзе.
Актыўна абмяркоўваліся пытанні эфектыўнага выхаваўчага працэсу ў сучасных умовах, калі патрабуецца шмат сумесных намаганняў грамадскасці, бацькоў, педагогаў каб не толькі захаваць у дзіцяці ўсё добрае, але і навучыць шукаць у сабе і іншых патэнцыял для развіцця асобы.
На нарадзе выступіў старшыня праўлення Магілёўскага абласнога аддзялення Беларускага Фонду міру Андрэй Нікіцін, які, у прыватнасці, адзначыў, што Беларускі фонд міру з’яўляецца эфектыўнай пляцоўкай для рэалізацыі гуманітарных і міратворчых ініцыятыў. Удзел у гэтай працы лідараў вядучых рэлігійных канфесій краіны, якія ўвайшлі ў склад праўлення Беларускага фонду міру, спрыяе паспяховаму вырашэнню статутных задач арганізацыі.
Пры гэтым вялікая ўвага надаецца фарміраванню светапогляду будучых пакаленняў-светапогляду чалавека, здольнага здзейсніць гуманітарны ўчынак.
Для рэалізацыі мэтаў па духоўна-маральнаму выхаванню падрастаючага пакалення ў супрацоўніцтве з нацыянальнай сістэмай адукацыі рэалізуецца праект «Школы мiру».
Галоўным упраўленнем па адукацыі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта ўзгоднена палажэнне аб прысваенні статусу «Школы мiру». Асноўнай мэтай становіцца прапаганда дасягненняў педагагічных калектываў і навучэнцаў дзяржаўных устаноў адукацыі ў пытаннях дзейнасці па ўмацаванні міру, дружбы, узаемаразумення і згоды паміж людзьмі і народамі, ажыццяўлення ідэй міласэрнасці і гуманізму ва ўзаемадзеянні з тэрытарыяльнымі арганізацыйнымі структурамі Беларускага Фонду міру.