image/svg+xml
Белорусский фонд мира Belarusian fund of peace
16.08.2022 / Администратор

Што змянілася ў Чавускай раённай арганізацыі Беларускага фонду міру?

У Чавусах 10 жніўня прайшоў чарговы Х справаздачна-выбарны сход раённай арганізацыі Беларускага фонду міра.

У яго працы прынялі ўдзел старшыня Чавускага райвыканкама Эдуард Герасіменка, старшыня раённага Савета дэпутатаў Анатоль Мацюлін, старшыня праўлення Магілёўскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання «Беларускі фонд міру», сустаршыня каардынацыйнага савета грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый Магілёўскай вобласці Андрэй Нікіцін, кіраўнікі і прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, актыў арганізацыі.

15.08.3

З дакладам аб рабоце арганізацыі за 2020-2022 гады выступіла старшыня праўлення Святлана Таранава. Яна адзначыла, што ў Чавускім раёне праводзіцца актыўная праца па прапагандзе ідэй міратворчасці, духоўнасці і гуманнасці, развіваецца супрацоўніцтва з іншымі грамадскімі аб’яднаннямі, значна вырас колькасны склад арганізацыі (з 42 да 615 чалавек). Раённай арганізацыяй эфектыўна рэалізуюцца асноўныя праграмы Беларускага фонду міра.

У рамках праграмы «Памяць» праводзяцца мерапрыемствы ў гонар святкавання перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, арганізоўваюцца сустрэчы ветэранаў вайны і вязняў з моладдзю, накіроўваюцца сродкі на падтрыманне парадку ў месцах воінскіх пахаванняў, абеліскаў і мемарыялаў. Раённая арганізацыя прыняла ўдзел у рэспубліканскіх акцыях «Пабудуем мемарыял разам» па будаўніцтве мемарыяльнага комплексу «Урочышча Пяскі ў Полацку», добраўпарадкаванні мемарыяла «Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці ў 1941-1944 гг.» у вёсцы Боркі Кіраўскага раёна, пералічаны сродкі на стварэнне на чавускай зямлі мемарыяла, прысвечанага дзевяцімесячнаму супрацьстаянню франтоў на рацэ Проня ў 1943-1944 гг.

У рамках работы па праекце «Сацыяльная падтрымка людзей, што выжылі у спаленых беларускіх вёсак 1941-1944 гг.» Чавуская раённая арганізацыя Беларускага фонду міра ва ўзаемадзеянні з Чавускім раённым і адпаведнымі сельскімі Саветамі дэпутатаў, установамі адукацыі і культуры правялі значную работу па зборы звестак аб пакінутых у жывых выратаваных жыхарах спаленых вёсак, ладзіліся іх сустрэчы з моладдзю і навучэнцамі. Кампенсацыйныя выплаты ў рамках гэтага праекта ад нямецкага боку атрымалі больш за 500 ахвяр генацыду – жыхароў Чавускага раёна з спаленых фашыстамі вёсак.

Праграма «Дзіця міру» – клопат аб дзецях, якія нарадзіліся 21 верасня ў Міжнародны дзень міру. У раёне зарэгістравана 13 такіх дзяцей.

У рамках праграмы «Клопат і міласэрнасць» праводзяцца дабрачынныя акцыі і мерапрыемствы, накіраваныя на аказанне дапамогі інвалідам, ветэранам вайны і працы, дзецям-сіротам, мнагадзетным сем’ям. Раённая арганізацыя Беларускага фонду міра аказала значную дапамогу дзіцячаму аддзяленню Чавускай ЦРБ: закуплена бытавая тэхніка для пакоя адпачынку бацькоў і медперсаналу, тэлевізар і разнастайныя цацкі для дзяцей, набыты рэпрадукцыі карцін для афармлення фае аддзялення. Аказана дапамога Чавускай ЦРБ у барацьбе з пандэміяй каранавіруса.

Члены арганізацыі прымаюць актыўны ўдзел у правядзенні лектаральных кампаній, падтрымліваюць палітыку па ўмацаванні міру і бяспекі на міжнароднай арэне, згоды і спакою ў краіне.

Андрэй Нікіцін адзначыў, што Чавуская арганізацыя Беларускага фонду міра – адна з найбольш актыўных у вобласці і ў краіне.

— Праведзена вялікая работа па папулярызацыі ідэй міратворчасці, рэалізаваны многія цікавыя праекты, ідзе сур’ёзная праца па праграмах аб’яднання, расце колькасны склад арганізацыі. Наперадзе ў нас вялікія планы. Беларускі фонд міру ўносіць вялікі ўклад у падтрымку і прапаганду пазіцыі нашай дзяржавы, як краіны-міратворца. Мы працуем на захаванне міру як па знешнепалітычнаму вектару, так і ўнутры краіны. Своеасаблівым іспытам для ўсіх грамадскіх аб’яднанняў стане будучая электаральная кампані. Я думаю, чавускія ўдзельнікі міратворчага руху з ім годна справяцца –  адзначыў Андрэй Аляксандравіч.

Ён унёс прапанову, прызнаць працу Чавускай арганізацыі ГА «Беларускі фонд міру» здавальняючай.

Пасля аднадушнага адабрэння быў абраны новы склад Прэзідыума арганізацыі і новы старшыня праўлення. Ім стала Надзея Падалякіна, галоўны спецыяліст сектара культуры Чавускага райвыканкама. Яна падзякавала за аказаны давер, заклікала актыў да эфектыўнай сумеснай працы і запэўніла што будзе захоўваць лепшыя традыцыі арганізацыі.

Анатоль Мацюлін падзякаваў Святлану Таранаву за працу і актыўнае супрацоўніцтва з дэпутацкім корпусам раёна. Ён таксама падкрэсліў асаблівую значнасць ідэй і каштоўнасцей, якія прапагандуюцца Беларускім фондам міра ва ўмовах складанай міжнароднай абстаноўкі і масіраванага ўздзеяння на беларускую моладзь.

— Мы павінны зрабіць усё, каб захаваць нашу краіну. Выхаваць нашу моладзь, уздзейнічаць на людзей з мэтай фарміравання канструктыўнай пазіцыі па грамадска-палітычным парадку, — адзначыў Анатоль Алегавіч.

Эдуард Герасіменка адзначыў актыўнасць арганізацыі, шмат добрых спраў, падзякаваў Святлану Тарасаву за высокі ўзровень працы, неабыякавасць, заклікаў Надзею Падалякіну пераймаць вопыт і ўносіць уклад у развіццё раёна.

Ўзнагародамі і медалямі арганізацыі былі адзначаны актывісты Беларускага фонда міру.

15.08.1

Андрэй Нікіцін,

старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення

ГА “Беларускі фонд міру”