image/svg+xml
Белорусский фонд мира Belarusian fund of peace
23.06.2016 / Администратор

Цiкавая квэст-гульня прайшла ў бабруйскім парку 

Квэст-гульня «Пуцявінамі Беларусі» прайшла у сераду, 15 чэрвеня, ў гарадскім парку культуры і адпачынку для выхаванцаў дзіцячага аздараўленчага лагера Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Бабруйска.

Арганізавалі мерапрыемства аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі адміністрацыі Ленінскага раёна, Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г.Бабруйска i Ленiнская раённая арганiзацыя ГА «Беларусскi фонд мiру».

Задумка такой гульні не была выпадковай: у лагеры зараз рэалізуецца беларускамоўны праект «Вяртанне да вытокаў». Мэта яго – папулярызацыя ўжывання беларускай мовы сярод падлеткаў, знаёмства з культурнай спадчынай Беларусі.

Хлопчыкі i дзяўчынкі атрадаў «Гармонія», «Эўрыка», «Лотас», «Юнацтва» і «Авіятар» адказвалі на пытанні па гісторыі Беларусі, узгадвалі народныя святы і абрады, гулялі ў беларускія жартоўныя гульні. Не пакінулі без увагі і геральдычныя знакі гарадоў нашай краіны. Каб максімальна хутка прайсці ўсю дыстанцыю, удзельнікам неабходна было ўважліва сачыць за картай і за маршрутным лістом.

У выніку пераможцамі сталі ўдзельнікі каманды «Эўрыка». «Гармонія» заняла другое месца, «Авіятар» закрыў лесвіцу самых хуткіх і разумных. Віншуем!

Напрыканцы гульні ўдзельнікі атрымалі не толькі салодкія прызы, але і канцылярскія прылады, якія ім спатрэбяцца для падрыхтоўкі абароны праекта 24 чэрвеня.

Цiкавая квэст-гульня прайшла ў бабруйскім парку  1 Цiкавая квэст-гульня прайшла ў бабруйскім парку  2