image/svg+xml
Белорусский фонд мира Belarusian fund of peace
21.09.2022 / Администратор

У адзiнстве наша сiла

Пад такім дэвізам у гарадскім Цэнтры культуры і вольнага часу прайшло тэатралізаванае літаратурна-музычнае прадстаўленне для школьнікаў.

Яно было прысвечана Дню народнага адзінства і будавалася на аснове літаратурна-драматычнага матэрыялу пра ўз’яднанне Беларусі і адзінства беларускага народа.

У ліку арганізатараў мерапрыемства — Магілёўская абласная арганізацыя Беларускага фонда міру і Магілёўскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў.

21.09.2

У даступнай форме, праз вершы і песні магілёўскіх аўтараў, класікаў Прыдняпроўскага краю, навучэнцы дзіцячай школы мастацтваў №1, Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў і самі аўтары данеслі моладзі, што адзінства беларускага народа нараджаецца ў душы чалавека.

21.09.4

Адкрыў мерапрыемства старшыня праўлення Магілёўскага абласнога аддзялення Беларускага фонда міру Андрэй Нікіцін. Ён пажадаў навучэнцам міру ў душы, каб яны паважалі сваіх бацькоў, шанавалі памяць продкаў, любілі сваю краіну і вывучалі яе гісторыю.

— Важна захоўваць векавыя традыцыі свайго народа і памятаць, што наша сіла ў адзінстве, – падкрэсліў Андрэй Аляксандравіч.

Для магілёўскіх школьнікаў пісьменнікі падрыхтавалі насычаную і пазнавальную праграму па сваіх творах.

Да прыкладу, навучэнцы Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў прадэманстравалі ўрывак паэмы Алеся Казекі «Медуніца»,  а ўзорны харэаграфічны ансамбль «Дывертысмент» і ўзорная тэатральная студыя «У кропку!» прадставілі пластычную кампазіцыю «Памяці спаленых вёсак».

Свае вершы прачытаў Віктар Кунцэвіч, а Валянціна Габрусева выканала «Вальс маладосці».

Старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандр Казека ў сваім выступе адзначыў, што ўсе яго творы напісаны на аснове рэальных фактаў з жыцця беларускага народа.

Дзень народнага адзінства – свята хоць і маладое, але вельмі значнае для беларусаў. Яно сапраўды аб’ядноўвае людзей, і гэта немагчыма не адчуваць. У грамадстве адчуваецца згуртаванасць, агульнасць поглядаў і інтарэсаў.

Каму, як не моладзі мы павінны расказваць, што такое Дзень народнага адзінства, як ён узнік і навошта гэтае свята?

21.09.3

Андрэй Нікіцін,

старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення

 ГА “Беларускі фонд міру”