Са шчырым я сэрцам малюся
За край дарагі мне і блізкі,
За сціплы народ беларускі,
За ўсіх маіх родных і блізкіх.
Я толькі прашу, я толькі прашу:
− Дай, Божа, народу майму
Міру і шчасця, здароўя і сілы,
Багатага плёну ў жыцці,
А Айчыне маёй з года ў год цвісці
І смела да мэты жаданай ісці…
Малюся… А яшчэ − хоць і вельмі сорамна прызнацца − апошнім часам − баюся… Непакоюся… Непакоюся за маленькага двухгадовага браціка, што несупынна гудзіць, корпаючыся на дыване з цацачным цягніком, за маці, што старанна рыхтуе вячэру, за бацьку, што стомлены за доўгі дзень пасля працы зваліўся на канапу… Звычайны вечар у звычайны будны дзень… Ціха, утульна. Я корпаюся з урокамі. Заўтра кантрольная. Канец чвэрці − трэба пастарацца на бал атэстата… Бацька з матуляю глядзяць тэлевізар. Ідуць навіны. На вуліцы ціхі сакавіцкі вечар. Праз расчыненае акно сочыцца свежае марознае паветра. Вее вясною, надзеямі, шчасцем. Шчасцем простым, людскім, звычайным……
…..Маці паслала ў краму па хлеб. Ужо сцямнела. Іду, гледзячы на першыя зоркі ў цёмным вясновым небе… Спадзяюся! На зоркі, на бяздоннае неба, на сябе, на сваіх родных і блізкіх, на цябе, на мяне, на сваіх сябровак! Не будзе чорным неба над маёй Беларуссю, не будзе слёз і пакут простых звычайных беларусаў, не будзе гора ў маёй сям’і! Не будзе вайны!
Малюся, малюся, малюся…
Полный текст работ победителей конкурса будет опубликован на нашем сайте в ближайшее время.