image/svg+xml
Белорусский фонд мира Belarusian fund of peace
15.11.2023 / Администратор

“У барацьбе за мір неабходны аб’яднаць намаганні ўсіх людзей добра волі” 

Такую думку выказаў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рымска-каталіцкай царквы Архіепіскап Іосіф Станеўскі.

Абмен думкамі з арганізатарамі памятных мерапрыемстваў, прысвечаных ушанаванню памяці польскіх і беларускіх салдат,  загінуўшых за вызваленне брацкіх народаў ад фашысцкага нашэсця ў бітве пад Леніна Горацкага раёна, адбыўся ў кастрычніку.

Удзельнікамі мерапрыемстваў у аграгарадку Леніна сталі прадстаўнікі Беларускага фонда міру, іншых грамадскіх арганізацый, жыхары рэгіёна. Акрамя таго, сюды прыехала дэлегацыя з Польшчы ў складзе каля 30 чалавек. Яны ўсклалі кветкі і гірлянды да помніка на брацкіх магілах савецкіх і польскіх воінаў, ушанавалі памяць загінуўшых на магіле невядомых савецкага і польскага салдатаў, наведалі музей савецка-польскай баявой садружнасці, дзе прадстаўлена больш за 2 тыс. экспанатаў.

 — У брацкіх магілах на тэрыторыі Леніна ляжыць вельмі шмат людзей, і я суперажываю гэтаму гору, — дзеліцца адзін з грамадзян Польшчы, Лех Яўсейчык, якія прыехалі на ўрачыстасці. — Тут загінула шмат польскіх салдат, і яны ваявалі разам з беларускімі байцамі. І трэба аддаць даніну павагі — тым, хто аддаў свае жыцці для нашай будучыні. У нас таксама захаваліся помнікі — напрыклад, магілы невядомага салдата ў Варшаве і Любліне, і людзі прыходзяць ускласці туды кветкі і ўшанаваць памяць. Бо ў Польшчы да гэтага часу жывуць сем’і тых, хто ваяваў. Аднак некаторыя не жадаюць памятаць пра падзеі тых гадоў, і для мяне гэта незразумела. Нам усё роўна не атрымаецца змяніць гісторыю — была бітва, ёсць загінуўшыя, і гэта трэба памятаць. І калі гэтага не будзе, мы ўсе загінем і сыдзем у нябыт.

У брацкіх магілах пад Леніна больш за 2,7 тыс. савецкіх і звыш 540 польскіх воінаў. Памяць салдат, якія загінулі ў 1943 годзе, свята захоўваецца і да цяперашніх дзён. На гадавіну бітвы ў кастрычніку сюды штогод прыязджаюць нашчадкі польскіх байцоў і кожны раз дзякуюць беларусам за трапяткое стаўленне да падзей Другой сусветнай вайны.

Падчас абмену думкамі са старшынёй праўлення Магілёўмкага абласнога аддзялення Беларускага фонда міру А.Нікіціным і іншымі арганізатарамі мерапрыемства высокі іерарх адзначыў неабходнасць аб’яднання намаганняў усіх людзей добрай волі ў барацьбе за мір і захаванне памяці аб трагічных старонках гісторыі нашых народаў перад існуючай нестабільнасцю ў сучаснай сусветнай супольнасці.

Па матэрыялах раённых СМІ