14 сакавіка ў дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя цкола № 33 г. Магілева” адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння пашпартоў маладым грамадзянам Рэспублікі Беларусь у рамках Дня Канстытуцыі.
На мерапыемстве прысутнічаліганаровыя госці:
Быць грамадзянінам Рэспублікі Беларусь – гэта вялікі гонар. У чатырнаццаць год ўпершыню атрымліваецца пашпарт, а гэта значыць, што нашы вучні сталі паўнапраўнымі грамадзянамі нашай краіны.
Раінчык Ірына Анатольеўна і Мельнікава Валянціна Федараўна ўручылі лепшым з лепшых пашпарты, Канстытуцыю і памятную кнігу “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”.
Юныя грамадзяне далі клятву быць годнымі памяці дзядоў і прадзедаў, якія аддалі свае жыцці за гонар і незалежнасць нашай Радзімы, быць сапраўднымі гаспадарамі зямлі беларускай і ўсямерна спрыяць росквіту Рэспублікі Беларусь.
Госці звярнуліся да юных грамадзян са шчырымі словамі віншавання.
На мерапрыемтве гучалі песні, вершы, прысвечаныя роднай краіне, Бацькаўшчыне.