image/svg+xml
Белорусский фонд мира Belarusian fund of peace
05.01.2023 / Администратор

Важныя калядныя сустрэчы

 

3 студзеня выхаванцаў асіповіцкага ваенна-патрыятычнага клуба «Гарнізон» наведалі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святлана Шутава, старшыня Магілёўскай абласнога аддзялення Беларускага фонда міру Андрэй Нікіцін і кіраўнік раённай арганізацыі Беларускага фонда міру Ганна Землянухіна.

Госці азнаёміліся з дзейнасцю клуба, які аб’ядноўвае каля 40 школьнікаў з розных навучальных устаноў горада. Кіраўнік «Гарнізона» — Юрый Корбан — правёў экскурсію па Музейным пакоі памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў у СШ № 3 і распавёў пра генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны на прыкладзе асобна ўзятай вёскі Макаўе.

05.01.1

Макет гэтай вёскі заняў першае месца ў абласным патрыятычным праекце «Трагедыя спаленых вёсак », праведзеным пры падтрымцы Беларускага фонда міру.

05.01.2

Акрамя таго, ў гэты дзень Андрэй Нікіцін наведаў СШ № 2, якой у маі мінулага года быў прысвоены статус «Школа міру».

05.01.3

На сёння колькасць удзельнікаў праекта — 575 школьнікаў і 83 члены працоўнага калектыву.

У ходзе сустрэчы педагогі азнаёмілі гасця з асноўнымі напрамкамі дзейнасці і міратворчымі праектамі, якія рэалізуюцца ў навучальнай установе.

  • Патрыятычнае выхаванне — гэта частка выхавання грамадзяніна. Надышоўшы год у нашай краіне аб’яўлены Годам міру і стварэння, і кожны з нас павінен прыкладаць максімум сіл і намаганняў, каб ідэі стваральнай працы ўмацавалі ўспрыманне Беларусі як астраўка міру»,- падкрэсліў Андрэй Аляксандравіч.

Наступным пунктам візіту стаў аграгарадок Каменічы, дзе ў рамках дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» прымаў гасцей дзіцячы дом сямейнага тыпу сям’і Дарашэнка.

05.01.4

Нараўне з пажаданнямі здароўя і здзяйснення задуманага Андрэй Нікіцін падараваў патрэбны для вялікай сям’і пыласос, а дзецям — салодкія гасцінцы. Падзея атрымалася ўдвая знамянальнай: гаспадыні дома Лідзіі Дарашэнкі споўнілася 45 гадоў.

У сям’і Дарашэнкаў выхоўваецца 11 дзяцей. Усе яны таленавітыя. Вось і сёння хлопцы не толькі расказалі пра сваё жыццё, поспехі і дасягненні, але і прадэманстравалі сваю творчасць. Дзеці падрыхтавалі для гасцей запальны танец. Не абышлося і без карагода вакол ёлкі. Удзельнікі сустрэчы шчыра зычылі адзін другому радасці, дабразычлівасці і міру на роднай зямлі.

05.01.5

Ірына Бараненка,

намеснік старшыні парўлення Магілёўскага абласнога аддзялення

ГА “Беларускі фонд міру”