Народзіны i юбілей — гэта заўсёды вельмі прыемная нагода, а 100-гадовы дзень нараджэння – тым больш. Менавіта такое хвалюючае свята сустрэла 27 ліпеня жыхарка Глуска Марыя Мікалаеўна Глаз.
Павіншавалі юбілярку, безумоўна, яе родныя: дзеці, унукі ды праўнукі. Таксама ў гэты знамянальны дзень у госці да Марыі Мікалаеўны з падарункамі і віншаваннямі прыйшлі прадстаўнік раёнай арганізацыі Беларускага фонду міру Алена Кірэй, а таксама Валерый Сураўнёў (ад раённага савета ветэранаў) i Іна Глаз (ад фінансавага аддзела Глускага райвыканкама, дзе доўгі час працавала юбілярка).
Ад гасцей гучалі пажаданні моцнага здароўя, больш радасных і шчаслівых дзён. Намеснік начальніка РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Барыс Налівайка і вядучы спецыяліст па рэгістры насельніцтва ГГіМ Глускага РАУС Ала Лабейка ўручылі Марыі Мікалаеўне новы пашпарт, які, дарэчы, мае тэрмін дзеяння да 2044 года.
Юбілярка шчыра дзякавала Беларускаму фонду міру і іншым гасцям за падарункі і віншаванні.