image/svg+xml
Белорусский фонд мира Belarusian fund of peace

ПАЛАЖЭННЕ

аб правядзенні  рэспубліканскага  літаратурнага   конкурсу “З табой маё слова, Радзіма”, прысвечанага Году міру  і стварэння

  1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ. МЭТЫ КОНКУРСУ

Рэспубліканскі літаратурны конкурс “З табой маё слова, Радзіма”, (далей – Конкурс) праводзіцца з мэтай:

  • выхавагня любві да роднага краю, беларускай мовы і літаратуры;
  • зберажэння гістарычнай спадчыны беларускага народа;
  • выхавання патрыятызму ў моладзевым асяроддзі;
  • папулярызацыі і развіцця беларускамоўнай паэзіі;
  • выяўлення і заахвочвання маладых беларускамоўных паэтаў;
  • прыцягнення ўвагі грамадскасці да важнасці літаратурнай творчасці;
  • развіцця літаратурных здольнасцяў моладзі, пошук і папулярызацыю маладых талентаў.
  1. АРГАНІЗАТАРЫ КОНКУРСУ

  • галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта;
  • Магілёўскае абласное аддзяленне грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі”;
  • Магілёўскае абласное аддзяленне грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд міру”;
  • установа адукацыі “Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А.Куляшова”.
  1. УДЗЕЛЬНІКІ КОНКУРСУ

Конкурс арганізоўваеца ў наступных узроставых катэгорыях:

  • 14 гадоў – 21 год (уключна);
  • 22 гады – 35 гадоў (уключна).

Узрост удзельніка вызначаецца на момант правядзення Конкурсу. Пры ўзнікненні спрэчнай сітуацыі члены журы маюць права запатрабаваць дакумент, які падцвярджае ўзрост удзельніка.

  1. УМОВЫ ПРАВЯДЗЕННЯ КОНКУРСУ

Мова Конкурсу – беларуская.

На Конкурс прымаюцца вершы ў малых паэтычных жанрах (верш, балада, санэт, элегія).

Тэматыка Конкурсу – вольная, якая адпавядае мэтам яго правядзення.

Ад аднаго аўтара прымаецца не больш за 1 (адну) творчую заяўку.

Сукупны аб’ём паэтычных твораў у рабоце не павінен  перавышаць 100 радкоў.

У Конкурсе ўдзельнічаюць раней нідзе не надрукаваныя творы.

Работы дасылаюцца на электронны адрас: konkursy.mospb@yandex.by з паметкай: Конкурс  “З табой маё слова, Радзіма” .

  1. АФАРМЛЕННЕ РАБОТ

Конкурсныя работы павінны быць набраныя на стандартных лістах фармату А4, шрыфт Times New Roman, кегль 14, міжрадковы інтэрвал – 1, палі – стандартныя.

Да конкурсных работ асобным файлам прыкладаюцца наступныя звесткі пра аўтара і твор:

  • прозвішча, імя, імя па бацьку;
  • месца пражывання;
  • для школьнікаў – назва школы і клас;
  • кантактны тэлефон, адрас, e-мэйл;
  • узроставая катэгорыя.

Назва файла са звесткамі павінна змяшчаць прозвішча аўтара напрыклад: Іванова_звесткі.

Дасылаючы на конкурс твор, удзельнік гарантуе, што з’яўляецца яго аўтарам і не парушае аўтарскіх правоў.

Аргкамітэт не разглядае творы, у якіх выкарыстоўваецца ненарматыўная лексіка, гучаць заклікі да насілля альбо міжнацыянальнай варожасці.

  1. ТЭРМІНЫ ПРАВЯДЗЕННЯ КОНКУРСУ

 Конкурс праводзіцца з 1 лютага па 30 красавіка  2023 г.

Выяўленне шорт-ліста – з 1 мая 2023 г. па 15 мая 2023 г.

Вызначэнне пераможцаў – да 1 чэрвеня 2023 г.

Тэрміны правядзення конкурсу могуць змяняцца па рашэнні аргкамітэта.

  1. ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ І ЎЗНАГАРОДЖАННЕ

Конкурсныя работы ацэньвае журы, у склад якога ўваходзяць  члены Саюза пісьменнікаў Беларусі,  навукоўцы.

Крытэрыі ацэнкі конкурсных работ:

Змест:

  • арыгінальнасць і свежасць задумкі;
  • паўната прапрацоўкі персанажаў ці апісанняў;
  • складнасць і паслядоўнасць развіцця думкі;
  • глыбіня ідэй.

Афармленне:

  • адпаведнасць патрабаванням конкурсу па аб’ёме;
  • следванне нормам беларускай мовы;
  • адсутнасць пераймальнасці;
  • наяўнасць уласнага аўтарскага стылю;
  • адпаведнасць літаратурным крытэрыям (рытм і рыфма для класічнай паэзіі);
  • эстэтычнасць працы (агульнае эмацыйнае ўспрыманне).

Рашэнне журы канчатковае і абскарджанню не падлягае.

Ацэначныя балы паводле конкурсных пратаколаў не выносяцца на ўсеагульнае абмеркаванне.

Пераможцы Конкурсу узнагароджваюцца дыпломамі і граматамі.

  1. ФІНАНСАВАННЕ КОНКУРСА

Выдаткі на арганізацыю і правядзенне Конкурсу ажыццяўляюцца за кошт сродкаў Магілёўскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд міру”.

Камерцыйныя і некамерцыйныя арганізацыі могуць выступаць спонсарамі  Конкурсу, засноўваць спецыяльныя прызы па ўзгадненні з аргкамітэтам.

  1. ЗАКЛЮЧНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

Інфармацыя аб правядзенні Конкурсу размяшчаецца на інтэрнет рэсурсах ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, ГА “Беларускі фонд міру”. Аргкамітэт не нясе адказнасці за наяўнасць правоў на выкарыстанне заяўленых канкурсантамі твораў.

Арганізатары забяспечваюць прафесійны падыход да адбору ўдзельнікаў Конкурсу, пакідаюць за сабой права ўнясення ў дадзенае Палажэнне змяненняў і дапаўненняў, аб чым у тыднёвы тэрмін пасля прыняцця рашэння праінфармуюць удзельнікаў Конкурсу.