Па добрай традыцыі прадстаўнікі Клічаўскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд міру” разам з іншымі аб’яднаннямі павіншавалі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны з юбілеем.
Канец жніўня. Лёгкы дожджык накрапвае. Але ён не псуе прыемны настрой усім, хто прыйшоў да Зінаіды Андрэеўны Трыгубенка, каб павіншаваць ветэрана Вялікай Айчыннай вайны з 90-гадовым юбілеем!
Зінаідзе Андрэеўне, крыху няёмка ад таго, што сустракаць гасцей прыходзіцца седзячы на ложку. Але ўсе разумеюць і паважаюць яе шаноўны узрост і перажытыя ў вайну цяжкасці і выпрабаванні. Калі б не хворыя ногі, то і не скажаш, што размяняла соты дзесятак. Такі ж прыгожы твар, жывы і дапытлівы розум, цікавасць да ўсяго, што адбываецца ў грамадстве і ў жыцці людзей. Сын і ўнучка Наталля са сваёй сям’ёй клапоцяцца аб ёй, дапамагаюць ва ўсім і ствараюць умовы, каб было ёй утульна і камфортна ў сваёй хаце.
95-гадовы юбіляр Міхаіл Сцяпанавіч Ступень сустрэў гасцей пры поўным парадзе. У святочным касцюме, пры медалях і ў акружэнні родных. Ён жыве ў кватэры разам з сям’ёй унучкі Жаны.
Юбілярам уручылі прывітальны адрас ад раённага выканаўчага камітэта, а таксама цёплыя словы віншаванняў і кветкі, падарункі ад вучняў СШ №1 імя Героя Савецкага Саюза П. А. Крываноса, ад раённых арганізацыі грамадскіх аб’яднанняў “Беларускі фонд міру”, “Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў” і іншых.
Беларускі фонд міру зноў далучаецца да віншаванняў нашым дарагім ветэранам з юбілеем. Жадаем здароўя моцнага, доўгага веку, радасці ад дзяцей і ўнукаў.
Аліна Суднік