Усе Школы міру з Мінска прынялі ўдзел у зборы гуманітарнай дапамогі для тых, хто пацярпеў ад моцных землятрусаў у Сірыі і Турцыі, паведамілі карэспандэнту «Настаўніцкай газеты» ў Беларускім фондзе міру.
Юныя міратворцы 155-й мінскай школы з гуманітарнай дапамогай для пацярпелых — Болем і спагадай адгукнулася ў сэрцах беларускага народа страшная трагедыя, якая спасцігла народ Турцыі і Сірыі, – адзначае старшыня Мінскага гарадскога аддзялення БФМ Дзмітрый Карань. – Беларусы, пачуўшы пра бяду, тут жа на яе адгукнуліся, уключыліся ў акцыю па аказанні гуманітарнай дапамогі пацярпелым. Пры тым не засталіся ўбаку і Школы міру сталіцы. Тоны гуманітарнай дапамогі паступілі ад калектываў школ для перадачы ў Турцыю і Сірыю.