Па ўсёй краіне крочыць рэспубліканская акцыя Беларускага фонду міру «Паклон вам нізкі, нашы дактары!» Мерапрыемства праводзіцца з мэтай выказаць падзяку за працу і міласэрнасць медыкам, якія вядуць барацьбу з COVID-інфекцыяй. Не засталася ўбаку ад важнай справы і Лепельшчына.
З нагоды правядзення рэспубліканскй акцыі старшыня Лепельскай раённай арганізацыі Беларускага фонду міру Ігар Урбан выказаў цёплыя словы ў адрас работнікаў Лепельскай цэнтральнай раённай бальніцы і Лепельскай абласной псіхіятрычнай бальніцы.
Ігар Генадзьевіч адзначыў, што нашы ўрачы ў барацьбе з каранавірусам зараз знаходзяцца на «перадавой». Яны лечаць хворых, вырашаюць няпростыя пытанні са шпіталізацыяй пацыентаў.
– Нізкі паклон вам, медыцынскія работнікі, за тое, што, рызыкуючы ўласным здароўем, вы выратоўваеце жыцці іншых людзей. Мы вельмі цэнім вашу вялікую справу і прафесіяналізм. Вы працуеце як адзіны зладжаны механізм, прадэманстравалі сваю трываласць перад няпростымі выпрабаваннямі. Вы ведаеце, як трэба працаваць у надзвычайных сітуацыях. Мы ж вельмі ўдзячныя вам за штодзённую напружаную працу і найвышэйшую самааддачу, – выказаў шчырыя словы падзякі Ігар Генадзьевіч.
Старшыня Лепельскай раённай арганізацыі Беларускага фонду міру ўручыў Ганаровыя граматы, а таксама каштоўныя падарункі супрацоўнікам Лепельскай цэнтральнай раённай бальніцы: фельчару выязной брыгады аддзялення хуткай медыцынскай дапамогі Герману Плігаўку, урачу-інфекцыяністу, загадчыцы інфекцыйнага аддзялення Марыне Дзямко, медыцынскай сястры (палатнай) тэрапеўтычнага аддзялення Людміле Смажэўскай, а таксама урачам Лепельскай абласной псіхіятрычнай бальніцы: Наталле Скавародка, урачу-псіхатэрапеўту, (загадчыцы аддзялення) псіхіятрычнага аддзялення №2, Аксане Корсак, медыцынскай сястры (старшая) псіхіятрычнага аддзялення №2, Алене Пшанко, медыцынскай сястры працэдурнага кабінета псіхіятрычнага аддзялення №2.
Наталля ХРАПАВІЦКАЯ