image/svg+xml
Белорусский фонд мира Belarusian fund of peace
19.08.2022 / Администратор

Падзяка за падтрымку дабрачыннасці – жыхарам Бешанковіцкага краю

Гарпасёлак Бешанковічы адсвяткаваў сваё 575-годдзе.

Тыдзень быў даволі насычаным на падзеі. Чарада святочных мерапрыемстваў пачалася яшчэ на тыдні –  Боская літургія, Дзень здароўя і спорту, Дзень прафсаюзаў і грамадскіх аб’яднанняў, Дзень гісторыі, адкрыццё фестывалю праваслаўнай культуры «Скарбніца».

З віншавальнымі словамі у адрас жыхароў выступіла старшыня Віцебскага абласнога аддзялення ГА “Беларускі фонд міру” Таццяна Туманава. Яна адзначыла ўзрослую ролю Бешанковіцкай арганізацыі ў міратворчым руху Віцебскага рэгіёну. 18.08.4Арганізацыя прыняла ўдзел ў фінансаванні Алеі Герояў Савецкага Саюза – ураджэнцаў Бешанковіцкага раёна, вырабе атрыбутаў свята, што з’явілася добрым дадаткам да шматгадовых традыцыйных акцый. У планах арганізацыі адкрыццё ў рэгіёне Школы міру. Праца ў гэтым напрамку дзейнасці актывізуецца з пачатку новага навучальнага года.

18.08.3

Таццяна Туманава шчыра падзякавала кіраўніцтва і жыхароў  Бешанковіцкага краю за падтрымку і дапамогу ў рэалізацыі розных праектаў фонду.

18.08.4

Генадзь Шведаў,

Cтаршыня Бешанковіцкай раённай
арганізацыі ГА «Беларускі фонд міру«