image/svg+xml
Белорусский фонд мира Belarusian fund of peace
01.09.2016 / Администратор

Рабіць добрыя справы разам!

У Дзісенскцю бальніцу сястрынскага догляду разам з галоўным урачом УАЗ «Міёрская ЦРБ» Аленай Фёдараўнай Сівой завітала старшыня праўлення раённай арганізацыі ГА «Беларускі фонд міру» Ала Пятроўна Смерцьева.

Са сродкаў, добраахвотна ахвяраваных работнікамі і арганізацыямі раёна, для медустановы набыты лазерны прынтар, неабходны для афармлення дакументацыі. Разам з уручэннем дакумента да новага абсталявання галоўнаму ўрачу Святлане Міхайлаўне Палячэнка і работнікам Дзісенскай бальніцы зычылі здароўя, мірнага неба, ладу ў душы і ў сям’ і, некапрызных пацыентаў. Старшыня праўлення падзякавала бальніцы раёна за леташнія ўзносы, узгадала жыхарку райцэнтра Алену Аляксандраўну Кавалёнак, якая ахвяравала мільён беларускіх рублёў (100 руб. на новыя грошы).

Як азначыла Ала Пятроўна, велічыня сумы не галоўнае, важны ўдзел. Ужо сёлета дзякуючы актыўнасці шасцідзесяці арганізацый раёна на рахунак фонду паступіла 30 мільенаў (3000 рублёў новымі грашыма). Пэўная частка з сумы будзе накірована на добрыя справы і падарункі. Ала Пятроўна паабяцала, што завітае да іх з дабрачыннай місіяй і ў наступным годзе. Рабіць добрыя справы разам!