image/svg+xml
Белорусский фонд мира Belarusian fund of peace
19.01.2018 / Администратор

УЗНЯЛІ НАСТРОЙ ПАДАРУНКАМІ

На працягу дзясятка гадоў Ушацкая раённая грамадская арганізацыя Беларускага фонду міру напярэдадні Новага года праводзіць акцыю “Вы не адзінокія – мы з вамі!”, мэта якой – парадаваць, праявіць клопат аб гэтых людзях, якія знаходзяцца ў сацыяльных палатах Дубраўскай, Вялікадолецкай, Глыбачанскай бальніц сястрынскага догляду.

– Новы год і Каляды без сумнення самыя любімыя святы, і мы імкнёмся зрабіць іх яшчэ больш радаснымі і запамінальнымі, асабліва для тых, каму так патрэбны клопат і ўвага, – адзначае старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання Таццяна Міхайлаўна Малак.

Акрамя гэтага, cем салодкіх падарункаў раённая грамадская арганізацыя Фонду міру падрыхтавала для дзяцей-інвалідаў, таксама не пакінула без увагі і наведвальнікаў нядзельнай школы пры Арэхаўскай царкве.