У Віцебскай абласной бібліятэцы імя У.І.Леніна адкрылася выстава пераможцаў і прызёраў рэгіянальнага этапа рэспубліканскага конкурсу «Мір у душы — мір у краіне!» у рамках творчага праекта «Шчасце жыць у мірнай краіне!».
На выставе прадстаўлена 60 работ, выкананых у розных тэхніках на тэму «Хрысціянскія храмы — жамчужыны беларускай зямлі».Арганізатарам конкурсу выступіла грамадскае аб’яднанне «Беларускі фонд міру» пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Канкурсанты – навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ад 12 да 17 гадоў.
Таццяна Туманава,
старшыня праўлення Віцебскага абласного аддзялення ГА “Беларускі фонд міру”