image/svg+xml
Белорусский фонд мира Belarusian fund of peace
26.05.2023 / Администратор

Дзень піянерскай дружбы

19 мая Маларыцкая раённая арганізацыя Беларускага фонда міру далучылася да агульнарэспубліканскага Дня піянерскай дружбы.

Падчас акцыі “Салют ‒ піянерскаму папаўненню” на гарадской плошчы райцэнтра прайшла ўрачыстая лінейка. Яна была прымеркавана прыёму ў рады  піянераў вучняў чацвёртых классаў устаноў адукацыі горада.

26.05.2 26.05.3

Падчас мерапрыемства да будучых піянераў звярнуліся старшыня Маларыцкай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд міру” Людміла Бурштын, старшыня Маларыцкага раённага савета ветэранаў педагагічнай працы Соф’я Якубчык, педагог-арганізатар СШ №1 Аляксандра Ярашэўская. Яны пажадалі  дзяўчынкам і хлопчыкам, якія папоўнілі рады арганізацыі, каб кожны іх дзень быў напоўнены цікавымі сустрэчамі, свежымі ідэямі, таксама пажадалі  піянерскага запалу, добрых пачынанняў, карысных спраў, творчых поспехаў, яркіх уражанняў, незабыўных падзей, новых сяброў, пазітыву, вернасці галоўнаму  піянерскаму дэвізу: “Піянер! Да справаў на карысць Радзіме, да дабра і  справядлівасці будзь гатовы!”

26.05.4

Піянерскія гальштукі вучням урачыста павязалі ветэраны піянерскага і камсамольскага руху, педагогі-арганізатары.

26.05.5

Ад імя ўсіх новых членаў піянерскай арганізацыі слова трымалі вучні 4 “А” класа раённай гімназіі. Сваім выступленнем прысутных парадавалі дзіцячы ансамбль “Мара” (СШ №2, кіраўнік Таццяна Трафімук) і каманда “Каскад” (раённая гімназія, кіраўнік Вольга Махнавец). З паказальным нумарам перад удзельнікамі свята таксама выступіў атрад барабаншчыц (СШ №1, кіраўнік Аляксандра Вашчынчук).

26.05.1

Мікалай  НАВУМЧЫК

Раённая прэса