image/svg+xml
Белорусский фонд мира Belarusian fund of peace
22.05.2024 / Администратор

Клапатлівыя сэрцы міратворцаў

Днямі члены атрада міратворцаў “Школы міру” Макранскай СШ (куратар Валянціна Літвін) далі старт акцыі “Клапатлівыя сэрцы міратворцаў”.

Яна пройдзе ва ўсіх рэгіёнах Брэсцкай вобласці. Плануецца, што справу вучняў Макранскай СШ падтрымаюць “Школы міру” іншых устаноў адукацыі Брэстчыны.

Урачыстае адкрыццё акцыі прайшло на базе Вялікарыцкай бальніцы сястрынскага догляду, у якім прынялі ўдзел старшыня праўлення Маларыцкай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларусі фонд міру” Людміла Бурштын, галоўны ўрач Маларыцкай ЦРБ Анжэла Марчанка, галоўная медыцынская сястра Маларыцкай ЦРБ Людміла Каржоўнік, старшыня Маларыцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў Алена Серада.

Члены атрада “Міратворцы”  сваёй дзейнасцю не толькі ўмацоўваюць мір, дружбу, узаемаразуменне і згоду паміж людзьмі, але і на практыцы ажыццяўляюць ідэі міласэрнасці і гуманізму. Пацвярджэнне таму – чарговае наведванне Вялікарыцкай бальніцы сястрынскага догляду. Дзяўчаты і юнакі  падрыхтавалі для яе пажылых пацыентаў  невялікую музычна-літаратурную кампазіцыю,  выказалі падзяку за шматгадовую працу, уручылі салодкія падарункі.

Макранскія міратворцы вучацца бачыць і разумець сэрцам, дзе асабліва патрэбна  дапамога, падтрымка,  сардэчнае слова. Звяртаючыся да іх, Людміла Бурштын сказала: “Вашы добрыя сэрцы і справы вучаць быць неабыякавымі, уважлівымі, клапатлівымі да навакольных, берагчы сваіх блізкіх. Мы ганарымся вамі! Няхай вашыя сэрцы заўсёды застануцца гарачымі і дораць навакольным цеплыню, любоў, і радасць”.

Мікалай   НАВУМЧЫК.

Фота аўтара.