image/svg+xml
Белорусский фонд мира Belarusian fund of peace
18.04.2023 / Администратор

Пад знакам міру і стварэння

У Ляхавіцкім раёне закладзена памятная алея міру і стварэння.

— Сімвалічна, што алея з’явілася на тэрыторыі ўстановы адукацыі, якая мае статус Школы міру, – адзначае старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі фонд міру» Ларыса Юшкевіч.

18.04.2

10 красавіка на тэрыторыі Жарабковіцкай СШ імя М. Г. Мінкевіча заклалі алею міру і стварэння. Атрад міратворцаў – навучэнцаў СШ, члены БРСМ і работнікі лясгаса пасадзілі два дзясяткі бярозак.

18.04.1

Традыцыя садзіць дрэвы ў знакавыя даты і падзеі мае даўнюю гісторыю. Сёлета рэспубліканская акцыя «Тыдзень лесу» праходзіць шаснаццаты раз і прысвечана Году міру і стварэння. Па ўсёй краіне ў гэтыя дні з’яўляюцца паркі, павялічваюцца плошчы лясных насаджэнняў, а хтосьці высаджвае сваё імянное дрэва.

–    Дрэвы, як сімвал міру, адзінства, нашай будучыні і развіцця рабяты садзілі з настроем і задавальненнем.

Галоўны ляснічы лясгаса Сяргей Дыдышка расказаў і паказаў школьнікам усе нюансы правільнай пасадкі. Атрымаўся яшчэ і своеасаблівы ўрок экалогіі.

18.04.4 

Па матэрыялах  газеты «Ляхавiцкi веснiк»