image/svg+xml
Белорусский фонд мира Belarusian fund of peace
18.12.2017 / Администратор

Беларускі фонд міру падтрымаў удзельнікаў раённага тура экалагічнага конкурсу “Экалогія. Чалавек. Будучыня”

У музеі “Лес і чалавек” адбыўся раённы тур экалагічнага конкурсу “Экалогія. Чалавек. Будучыня”.

Важкае слова ў абарону навакольнага асяроддзя падчас конкурсу выказалі каманды “Прыродны дазор” з другой гарадской школы, “Эка-віта” з Пескаўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы, “Захавальнікі прыроды” з гімназіі №1 г.Масты.

Сваімі выступленнямі рабяты пацвердзілі катэгарычнае “Не!” усяму, што можа пашкодзіць планеце і чалавеку, а таксама ўпэўненае “Так!” — міру і спакою, любові і павазе, асцярожнасці і мудрасці ў гарманічных адносінах з прыродай.

Словы ўдзячнасці за падрыхтоўку і ўдзел у музейным экалагічным конкурсе яго ўдзельнікам і педагогам выказалі навуковы супрацоўнік музея “Лес і чалавек” Марына Сяргееўна Жвірбля, а таксама члены журы. Дарэчы, памятныя сувеніры камандзе-пераможцы і прызёрам экалагічнага паядынку былі набыты за сродкі грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд міру”. Старшыня Мастоўскай раённай арганізацыі Ала Рыгораўна Зябліцава пажадала рабятам далейшых поспехаў і новых перамог, у тым ліку і ў справе абароны прыроды.

Беларускі фонд міру падтрымаў удзельнікаў раённага тура экалагічнага конкурсу “Экалогія. Чалавек. Будучыня” 1